Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Утренняя зарядка, вечерняя скандинавская ходьба, тренировки на домашнем велотренажере, повторение таблицы умножения, игра в лото. Все это и не только составляет пенсионные будни миорчан Леонида и Галины Курильчиков. Супругам по душе занятия, которые держат в тонусе.
Ранішняя зарадка, вячэрняя скандынаўская хадзьба, трэніроўкі на дамашнім велатрэнажоры, паўтарэнне табліцы множання, гульня ў лато. Усё гэта і не толькі складае пенсіённыя будні міярчан Леаніда і Галіны Курыльчыкаў. Мужу і жонцы па душы заняткі, якія трымаюць у тонусе.
– Калі на пенсію выйшла, першым часам было не па сабе. Любіла сваю работу, сумавала па ёй, – гаворыць Галіна Антонаўна. – Каб сябе заняць, пачала вязаць кручком палавічкі. Шмат іх родным і сябрам раздарыла. Пасля на спіцы перайшла.
Адзінае месца працы Галіны Курыльчык – раённы вузел паштовай сувязі. Тут адпрацавала 46 гадоў, восем з якіх на пенсіі. На адпачынак выходзіла з пасады намесніка начальніка. Пастаянна ў кантакце з былымі калегамі, з 2011 года ўзначальвае ветэранскую пярвічку. Разам з іншымі паштавікамі-ветэранамі даглядаюць месцы пахаванняў супрацоўнікаў вузла сувязі. У прыватнасці былых начальніка Альберта Галіеўскага, інжынера электрасувязі і галоўнага бухгалтара Віктара і Веры Гаплеўскіх.
Віншуе Галіна Антонаўна паштавікоў з юбілейнымі датамі, збірае каманду для ўдзелу ў спаборніцтвах раённай спартакіяды сярод пярвічных ветэранскіх арганізацый. Не раз займалі прызавыя месцы. Галіна Антонаўна выступае ў бегу, яе муж – у дартсе.
– Працаваў я ў сістэме райспажыўкааперацыі, трыццаць гадоў быў вадзіцелем і прадаўцом аўтамагазіна. Нашу арганізацыю ліквідавалі. Таму на спартакіядзе пошту падтрымліваю, – заўважае Леанід Мікалаевіч. – Я на пенсію раней пайшоў – у 2012-м, ужо амаль сем гадоў з жонкай разам адпачываем. Абодва – ветэраны працы.
Свой дзень сямейная пара пенсіянераў пачынае у восем – дзевяць гадзін раніцы. У раннім пад’ёме няма неабходнасці, можна дазволіць сабе выспацца. Першы пункт у распарадку – зарадка. Фізічныя практыкаванні выбіраюць па сілах і займаюцца дваццаць хвілін.
– Да нядаўняга часу наведвала заняткі па спартыўнай гімнастыцы для пажылых людзей у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Шкада, што трэнера пакуль няма. Працягваю два разы на тыдзень хадзіць у басейн, плаваць вельмі люблю, – заўважае Галіна Антонаўна.
Пасля зарадкі скіроўваюцца на кухню. Даўно стала звычкай выпіць нашча шклянку цёплай вады з мёдам і журавінамі, з’есці яблык і кавалачкі сырога гарбуза. Часам такі вітамінны перакус замяняе сняданак.
– Есці сыры гарбуз вельмі карысна: ачышчае арганізм, паляпшае страваванне, умцоўвае імунітэт, – падкрэслівае Леанід Мікалаевіч. – Мы і дзяцей да гэтага прывучылі. Сын і дачка са сваімі сем’ямі ў Наваполацку жывуць. Часам просяць гарбуз з сабой узяць. У маразілцы іх заўсёды чакаюць прыгатаваныя мамай у запас дамашнія пяльмені і галубцы. Мая гаспадыня без справы сядзець не можа.
Сем гадоў як стала пастаянным заняткам скандынаўская хадзьба. Палкі тату з мамай падарылі дзеці. Бацькі вывучылі тэхніку – і пайшлі гуляць.
– Цяпер многія так ходзяць. На нас суседзі спачатку са здзіўленнем глядзелі, – заўважае Галіна Антонаўна.
– Ходзім два кіламетры. Гэтага нам дастаткова, – дадае Леанід Мікалаевіч. – Скандынаўскай хадзьбой не ў любое надвор’е пазаймаешся, затое педалі велатрэнажору круцім штодня.
Заняткі на трэнажоры сумяшчаюць з праглядам тэлевізара. Любімы серыял гаспадыні – «Неўскі». Глязіць тэлеперадачу «САСС упаўнаважаны заявіць» і выпускі навін.
– Меладрамы зусім не люблю, – заўважае яна. – Падабаюцца серыялы з дэтэктыўнымі сюжэтамі, цікаўлюся палітыкай.
На пенсіі Галіна Антоўнаўна займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Двойчы як прадстаўнік ветэранскай раённай арганізацыі была задзейнічана назіральнікам на выбарах. Сёлета таксама ў гэтай ролі на адным з выбарчых участкаў.
Цёплай парой актыўнасці дадаецца. Чакаюць клопаты ў цяпліцах, на агародзе, які апрацоўваюць уласнай тэхнікай. У гаспадарцы маецца міні-трактар з усімі неабходнымі агрэгатамі.
– Раней гадаванцаў трымалі: быка, свіней. Зараз на падворку толькі куры і сабака, – заўважае Леанід Мікалаевіч.
Любяць гасцяваць у бабулі з дзядулем унукі. Дзве старэйшыя ўжо студэнткі. Для малодшых канікулы ў Міёрах – цудоўны адпачынак.
– Мінулае лета вельмі насычаным атрымалася. Цёплымі днямі ездзілі на веласіпедах купацца на паўвостраў, вечарамі на возеры птушак кармілі, пасля ехалі на дзіцячую пляцоўку, адтуль у магазін за ласункамі, дэгустацыю якіх затым ладзілі дома, – расказвае Галіна Антонаўна. – Цяпер прыемна гэта прыгадваць. Вельмі спадабаўся такі адпачынак.
Акрамя фізічнай актыўнасці Курыльчыкі надаюць увагу інтэлектуальнай зарадцы. Муж часта ладзіць для жонкі экзамен на веданне табліцы множання: адказ трэба даць у лічаныя секунды. Гуляюць у лато, чытаюць перыёдыку. Пастаянна выпісваюць раённую газету.
– А як жа без яе? Трэба ведаць мясцовыя навіны, – падкрэслівае гаспадар.
Кожны дзень на пенсіі ў Курыльчыкаў па-свойму адметны. Ляжаць на канапе і глядзець тэлевізар – не пра іх. Крыніца бадзёрасці – рух і актыўнасць. Днямі Леаніду Мікалаевічу споўнілася 73 гады, Галіна Антонаўна ў маі сустрэне 70-годдзе. У сваім узросце энергічныя і поўныя жадання цікава і актыўна жыць на пенсіі. 2025-ы нясе яшчэ адну значную падзею – у снежні залатое вяселле.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.