Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
АПК: В Беларуси намолотили 6,6 млн тонн зерна
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
У маці, ад якой два гады таму забіралі траіх сыноў, зноў праблемы. Тата шасцярых дзяцей не спяшаецца змяняць свой лад жыцця, за што можа трапіць у лячэбна-працоўны прафілакторый. За тры месяцы бацькі выключылі крытэрыі сацыяльнай нядобранадзейнасці – сям’ю знялі з уліку. Гэтыя і іншыя сітуацыі разгледзелі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
– Можа, Вам дзеці не патрэбны? – пытаюцца ў шматдзетнай маці.
У Марыны (гэтае і наступныя імёны зменены) трое сыноў. Іх бацька з сям’ёй не жыве, матэрыяльна дапамагае. Два гады таму дзеці былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і знаходзіліся ў прытулку. Маці прыклала намаганні, каб іх вярнуць. Сітуацыя зноў абвастрылася. Па інфармацыі з установы адукацыі, дзеці прыходзяць на заняткі паўгалодныя, знешні выгляд неахайны. Дамашнія заданні не рыхтуюць, малодшы не рэагуе на заўвагі педагогаў. У доме беспарадак і антысанітарыя. Маці заўважалі ў нецвярозым стане.
– Сарвалася, прызнаю сваю памылку, – гаворыць Марына і абяцае ўсё выправіць.
Сям’ю паставілі на ўлік. Што трэба рабіць, маці ведае. Перш-наперш прывесці ў парадак жыллё, прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці.
У доме ліквідавана антысанітарыя, пагашана запазычанасць за камунальныя паслугі, маецца запас паліва, абстаноўка спакойная. Аднак пытанні да сям’і, дзе нядаўна нарадзілася шостае дзіця, застаюцца. Патрэба ў знешнім кантролі па-ранейшаму актуальная. Так, падчас аднаго з наведванняў гаспадара засталі ў стане алкагольнага ап’янення. Работа з сям’ёй прадоўжыцца. Абавязковая ўмова для бацькі – кадзіроўка. Папярэдзілі: не зменіць лад жыцця – паедзе ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
Дзве сям’і ў адным доме. З Тамарай жыве яе дарослая дачка Яна з паўгадовым немаўляці. Алкаголь жанчыны не ўжываюць. Хапае іншых прычын, з-за чаго дачка-школьніца Тамары і дзіця Яны прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Не цалкам адрамантавана пячное ацяпленне, дэманціраваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік, непасечаныя дровы пад гурбамі снегу, у доме адзіночныя аконныя рамы, шкло месцамі заклеена скотчам, у пакоях бруд і холад. Такую карціну назіралі падчас чарговага візіту ў сям’ю, крытэрыі сацыяльнай нядобранадзейнасці ў якой выявілі чатыры месяцы таму. Сітуацыя пагоршылася.
Работу з сям’ёй, дзе выхоўваецца чатырохгадовае дзіця, вялі на працягу трох месяцаў. Кантроль дома – раз на тыдзень. За гэты час бацькоў у стане алкагольнага ап’янення не заўважалі. Абодва займаліся дзіцём і забяспечвалі яго ўсім неабходным. Не ўзнікала пытанняў наконт санітарна-гігіенічнага стану жылля, прадуктаў харчавання дастаткова. Станоўчы вынік відавочны. Прынята рашэнне зняць сям’ю з уліку.
Траіх дзяцей Сцяпана і Эмы прызналі маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў верасні. Іх забралі да сябе сваякі Эмы з іншага раёна. Яна адразу ж пераехала за імі, дзяцей наведвае штодня. Уладкавалася на працу ў сельгаспрадпрыемства, адтуль станоўчыя характарыстыкі. Сцяпан застаўся, сувязь з дзецьмі трымае па тэлефоне. Эма гатова даць мужу другі шанц, але вяртацца на ранейшае месца жыхарства не намерана. Сцяпан жадае жыць з сям’ёй. Камісія лічыць магчымым вярнуць дзяцей бацькам.
Толькі праз тры месяцы, як дзеці былі адабраны з сям’і, Павел і Надзея прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Да гэтага не спяшаліся змяняць свой лад жыцця. Аднак зрабілі касметычны рамонт дома, раз на месяц наведвалі дзяцей у прытулку. Абодва дапускаюць прагулы на працы. Падчас наведвання дома Надзея агрэсіўна рэагавала на заўвагі. Па меркаванні камісіі, шанцы вярнуць дзяцей малыя.
– Я пастараюся ўсё выправіць. Дакажу, што ўсё будзе нармальна, – запэўнівае маці.
Наступная сустрэча праз месяц.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.