12 Сентября 2025

Напоминаем! Изменение способа оплаты за использованный природный газ

gazeta
  • 691

 У сувязі з паэтапным пераходам газазабяспечвальных арганізацый на налічэнне платы за паслугу газазабеспячэння ў адзіную агульнарэспубліканскую інфармацыйную сістэму па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылымі памяшканнямі, мяняецца спосаб аплаты за выкарыстаны прыродны газ.

Цяпер аплата за паслугу газазабеспячэння ажыццяўляецца ў двух галінах АРІП: старой «Газазабеспячэнне» і новай – «Газазабеспячэнне АІС Разлік-ЖКП».

Для доступу ў старую галіну трэба зайсці ў АРІП, затым – «Камунальныя плацяжы» – «Газазабеспячэнне» – выбраць свой горад ці раён – Віцебскаблгаз – «Газазабеспячэнне». Далей неабходна ўвесці нумар асабовага рахунку (адназначны ці шасцізначны) і націснуць «Інфа».
Калі дадзеныя для аплаты неактуальныя, а ў заўвазе будзе размешчана апавяшчэнне пра неабходнасць пераходу на новую галіну АРІП, то трэба зайсці ў АРІП – «Камунальныя плацяжы» – «Газазабеспячэнне АІС Разлік-ЖКП» – Віцебская вобласць – Віцебскаблгаз – «Газазабеспячэнне АІС Разлік-ЖКП». Далей увесці нумар асабовага рахунку з 13 сімвалаў.

Калі не ведаеце нумар рахунку – звяртайцеся ў Міёрскі РГЗ для ўдакладнення інфармацыі. Аплата за выкананыя работы ці паслугі ажыццяўляецца толькі ў старой галіне. Каб пазбегнуць некарэктнасці, аплачвайце іх у перыяд з 15 па 25 чысла месяца, наступнага за разліковым.

Просім прабачэння за часовыя нязручнасці і дзякуем за разуменне.

Максім КОРШУН, галоўны інжынер Міёрскага РГЗ.

← Предыдущая

Ценю, что живу и работаю в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Уборочная - 2025 в лицах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]