21 Июня 2010

Памяць пра тату

gazeta
  • 407
У кожнай сям’і ёсць гісторыя, звязаная з вайной. І мая старонка напоўнена гордасцю за бацьку-франтавіка.

Нурфаіз Габідулінавіч Хамітаў нарадзіўся 15 верасня 1924 года ў рэспубліцы Башкортастан. Калі пачалася вайна, сялянскі хлопец пайшоў на фронт. Трапіў у пяхоту, потым асвоіў ваенную спецыяльнасць сапёра. Як і ўсе франтавікі, бацька не любіў успамінаць пра вайну, але ў маёй памяці паўстаюць пэўныя сюжэты...
Тата часта спяваў франтавыя песні. У гэтыя хвіліны ён часам узгадваў нейкі эпізод. Аднойчы гаварыў пра кацялок, напоўнены марожанай капустай. Яго павесілі ў акопе, каб кожны баец мог узяць крыху ежы.
Пад Ленінградам бацька быў кантужаны, страціў зрок. Дзякуй урачам, якія змаглі аднавіць яго.

У канцы вайны размініраваў аб’екты і часта любіў паўтараць словы, што сапёр памыляецца толькі раз.

У 1953 годзе ажаніўся і маці яшчэ пяць гадоў выбірала з яго цела дробныя асколкі.
На фронце бацька моцна абмаразіў ногі, якія непакоілі яго ўсё жыццё. З дзяцінства памятаю рэзкі пах шкіпінарнай мазі, якой націраў ногі. Ва ўзросце 65 гадоў ступні ператварыліся ў суцэльную рану. Даводзілася пасля работы акунаць іх у цёплую ваду з фурацылінам. І ніколі тата не скардзіўся.

Кожны год у канцы красавіка маці даставала бацькаў пінжак з узнагародамі, праветрывала яго ў двары. 9 мая ён апранаў яго і ішоў на свята. Звычайна, дзень гэты быў цёплым, сонечным.

У жыцці бацька дабіўся многага. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі закончыў аспірантуру, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Напісаў больш двух дзесяткаў навуковых прац, меў 16 урадавых узнагарод. У 1984 годзе пайшоў на пенсію, хаця па-ранейшаму яго прасілі прачытаць лекцыі па фармакалогіі і таксікалогіі.

Роднага чалавека не стала 25 жніўня 1997 года. Ён пахаваны ў Самаркандзе.
Яшчэ пры жыцці бацька напісаў падрастаючаму ўнуку ў Міёры пісьмо. Цяпер яно захоўваецца ў Дзмітрыя Аляксандравіча Лячыцкага, якому ўжо 16 гадоў. Жыве Дзіма ў Полацку. Спадзяюся, што прыклад дзядулі будзе для яго пуцяводнай зоркай па жыцці.

Асія БЕРБЕРЫ.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

Жадаем мець экстру, а спатыкаемся на ёршыках

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]