23 Августа 2026

Аккредитация на бодрость: как миорчане покорили Браслав

gazeta
  • 3619


Зарад пазітыву і яркія ўражанні прывезлі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН з міжрэгіянальнага спартыўнага свята «Залаты ўзрост: энергія і драйв», што на мінулым тыдні праходзіла ў Браславе.

Мерапрыемства ў рамках рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце - 2030» сабрала каманды з чатырох раёнаў. У спартыўных эстафетах разам з міярчанамі спаборнічалі ўдзельнікі з Браслава, Глыбокага і Докшыц. Група з Міёр самая масавая: каманду «Нясумны ўзрост» з дзесяці ўдзельнікаў прыехалі падтрымаць 16 балельшчыкаў, у тым ліку госці з блізкага і далёкага замежжа.

Эстафетам папярэднічала творчая візітка. У падарунак журы міярчане прыпаднеслі лекі ад суму і журбы – слоічкі з працертымі з цукрам журавінамі.

Сярод спартыўных задач, па меркаванні большасці ўдзельнікаў, асабліва складаным аказалася прайсці з заціснутым паміж каленямі мячом. Заўважаюць, простых іспытаў не было, справіліся з усімі.

У выніку перамагло сяброўства. Кожную каманду адзначылі дыпломам.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял з альбома аддзялення.

 

← Предыдущая

Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района

Назад к списку
Следующая →

Сустрэча з ветэранам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]