18 Марта 2025

Какие задачи язненцы поставили перед собой в Год благоустройства, рассказала Валентина Федькович

gazeta
  • 728

 Два значныя юбілеі сёлета святкуюць у Язненскім сельсавеце – 550-годдзе мястэчка Язна і 125-ю гадавіну Спаса-Праабражэнскай царквы. Якія задачы язненцы паставілі перад сабой у Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці і чым увогуле жыве язненскі край, расказала старшыня сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч.

– Юбілей Язна пройдзе ў ліпені. На пасяджэнні аргкамітэта намечаны мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты, – дзеліцца Валянціна Мікалаеўна: – Добраўпарадкаванню тэрыторый мы надаём значную ўвагу на пастаяннай аснове, таму ў юбілей трэба толькі зрабіць акцэнты і падправіць недахопы.

У прыватнасці, плануецца зрабіць больш утульным і зручным для жыхароў і гасцей цэнтр аграгарадка. Тут усталююць прыгожыя альтанку і лавачкі. Не толькі касметычнага, але і бягучага рамонту патрабуе падпорная сцяна ля абеліска. На ўездзе ў населены пункт ля паклоннага крыжа ўсталююць габіён (аб’ёмная сеткавая канструкцыя з дроту, напоўненая прыроднымі матэрыяламі, – заўвага аўтара).

– Насупраць магазіна «Ніка» знеслі пусты дом. Для будаўніцтва жылля гэта не вельмі ўтульнае месца, а вось пасадзіць дрэвы мэтазгодна. Падчас вясновага суботніка плануем закласці там парк у гонар 550-годдзя Язна. Традыцыйна навядзём парадак у парку, ля царквы, на тэрыторыі рынку і абеліска, – акрэслівае планы суразмоўніца і заклікае язненцаў да ўдзелу.


 Па яе словах, задаюць тон у добраўпарадкаванні населеных пунктаў старэйшыны. Клапоцяцца пра прыгажосць і ўтульнасць сваіх двароў і вуліц іх жыхары. Напрыклад, за тэматычнае навагодняе афармленне сельвыканкам адзначыў чатыры сям’і: шматдзетных Пазікаў, Янкоўскіх, а таксама Шчарбіцкіх і Кавалёнкаў. Старэйшын турбаваў стан тэрыторыі аднаго з нежылых дамоў па вуліцы Клённай. Яе прыбралі, каб не псавала агульны выгляд. Супрацоўнікі сельвыканкама меркавалі ўнесці яго ў рэестр пустых і дзейнічаць па 116 Указе. Гэтай рабоце надаецца вялікая ўвага. Калі звязаліся з роднымі, яны вырашылі надаць бацькоўскай хаце другое жыццё.

Дарэчы, узнагароджанне гаспадароў найлепшых сядзіб – адзін з пунктаў святочнай праграмы. Вядуцца работы па добраўпарадкаванні і на тэрыторыі царквы.


 Славіцца Язненшчына творчымі людзьмі, і гэта таксама ўлічылі ў падрыхтоўцы да юбілейных дат.

– Мы робім каляндар, які бярэ адлік з юбілею, і будзе ўключаць другое паўгоддзе 2025-га і ўвесь 2026-ы. Яго аўтар – бібліятэкар Ларыса Карпава. Размесцім там вершы нашых паэтаў-землякоў і тых, хто нераўнадушны да Язна. Ілюструем яго фотаздымкамі мясцовых краявідаў. Макет календара ўжо гатовы, цяпер уносім карэкціроўкі, – заўважае Валянціна Фядзьковіч.

Да таго ж на працягу года праходзіць конкурс вершаў для дарослых, а дзеці малююць на тэму «Мая любоў – Язна». Кожны жадаючы можа прызнацца ў пачуццях да сваёй малой Радзімы або населенага пункта, які стаў родным, у відэавіншаванні. Дапаўняецца стараннямі бібліятэкара і мясцовых жыхароў язненская кніга «Памяць». Усе творчыя здабыткі, якія адлюстроўваюць гісторыю і традыцыі, культуру населенага пункта, размесцяцца на выставе. На памяць пра юбілейную сустрэчу можна будзе набыць сувенір.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча і з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

Госавтоинспекция Миорщины проведет акцию "Встречная полоса!"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]