27 Августа 2024

Какие правонарушения характерны для несовершеннолетних на Миорщине, беседуем со старшим инспектором инспекции по делам несовершеннолетних РОВД

gazeta
  • 762

При всем разнообразии летнихразвлеченийиногда детирешаютпоигратьс законом.Какие правонарушенияхарактерныдля несовершеннолетнихна Миорщинеигдетаитсяих причина, беседуемсо старшиминспектороминспекциипо делам несовершеннолетних РОВД СветланойХодоненок.

Пры ўсёй разнастайнасці летніх забаў часам дзеці вырашаюць пагуляць з законам. Якія правапарушэнні характэрны для непаўналетніх на Міёршчыне і дзе тоіцца іх прычына, гутарым са старшым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Святланай Хаданёнак.

– У ліку ўчыненых непаўналетнімі правапарушэнняў за летні перыяд тры дробныя крадзяжы, тры факты прычынення цялесных пашкоджанняў, абраза, – пералічвае Святлана Юр’еўна. – Што да дробных крадзяжоў, усе ўчынены ў магазінах райцэнтра. Юныя правапарушальнікі ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў спрабавалі вынесці розныя ласункі. Выявіць усіх дапамаглі ўстаноўленыя ў гандлёвых кропках камеры відэаназірання. Таксама не дасягнулі чатырнаццаці гадоў дзеці, што ўчынялі бойкі, падчас якіх атрымалі цялесныя пашкоджанні. Раней падобныя правапарушэнні не былі характэрны для нашых падлеткаў. Часцей траплялі на ўлік з-за ўжывання алкагольных напояў. Сёлета за лета падобных выпадкаў не зарэгістравана.

З кожным юным правапарушальнікам вядзецца індывідуальная прафілактычная работа. Колькі цяпер падлеткаў у полі зроку інспекцыі па справах непаўналетніх?

– За час летніх канікул на ўлік трапілі трое непаўналетніх. Усяго іх дзесяць. Лічба невялікая. Але насцярожвае іншае: дзеці сталі больш азлобленымі, агрэсіўнымі. Адсюль і факты прычынення цялесных пашкоджанняў. Дарэчы, сярод падлеткаў, з якімі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа, няма ніводнага з нядобранадзейнай сям’і. Такая тэндэнцыя назіраецца апошнія некалькі гадоў. Парушэнні ўчыняюць дзеці з сем’яў, якія не прыцягвалі ўвагу суб’ектаў прафілактыкі.

На Вашу думку, у чым прычына такіх дзіцячых паводзін?

– Відавочна – у тэлефонах. А дакладней, у тым кантэнце, які спажываюць дзеці. Рэдка хто выкарыстоўвае смартфон у адукацыйных мэтах. Між тым інтэрнэт тоіць для дзяцей шмат пагроз і спакус. Да прыкладу, адзінаццацігадовы хлопчык узяў у бацькоў буйную суму грошай і частку іх прайграў разам з сябрамі ў анлайн-казіно. На астатнія штодня купляў ласункі для сябе і таварышаў.

Якім чынам імкнуцца папярэдзіць правапарушэнні ў асяродку непаўналетніх суб’екты прафілактыкі?

– На гэта скіравана штогадовая рэспубліканская міжведамасная праграма «Клопат», што праходзіць з 1 мая па 1 кастрычніка. У полі зроку зацікаўленых служб усе непаўналетнія, асаблівая ўвага дзецям, што знаходзяцца на розных відах уліку. Фактарам учынення правапарушэння можа стаць вялікая колькасць вольнага часу. Таму ствараюцца ўмовы для занятасці падлеткаў, кантралюецца работа ўстаноў у гэтым накірунку.

Завяршаецца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак», што праходзіць з 21 па 25 жніўня. Сумесна з суб’ектамі прафілактыкі правяраем умовы пражывання падлеткаў, якія мелі ці маюць праблемы з паводзінамі, знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Ладзім начныя рэйды па месцах адпачынку моладзі. Маніторым сацыяльныя сеткі і групы з мэтай выяўлення фактаў уцягнення непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны.

Прынятых мер дастаткова для выпраўлення і паляпшэння сітуацыі з падлеткавай злачыннасцю?

– Яны маюць пэўны эфект. Аднак у першую чаргу важны ўплыў сям’і, дзе выхоўваецца дзіця, на фарміраванне яго паводзін. Часта гучыць выраз «даверлівыя адносіны з дзіцём». Зазірнеш у тэлефон падлетка – і адразу відавочна, што ніякага даверу паміж ім і бацькамі няма. З-за сваёй занятасці дарослыя страчваюць кантакт і ўзаемаразуменне з дзецьмі. У наступным гэта можа спрыяць учыненню апошнімі правапарушэнняў. Мала ў якіх сем’ях прынята разам снедаць і вячэраць, абмяркоўваць тыя ці іншыя пытанні і планы, разам адпачываць. Бацькам важна больш увагі надаваць дзецям і самім быць годным прыкладам паводзін у грамадстве.
 
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

В городском парке «Полуостров» прошли обучающие занятия по безопасности для воспитанников лагерей

Назад к списку
Следующая →

О новых условиях и доступности медобслуживания поликлиники рассказали на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]