Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Музыка і апладысменты гучалі выхадным днём у аграгарадку Чапукі. Свята для аднавяскоўцаў ла-дзілі загачык мясцовага СДК Вераніка Хаданёнак і бібліятэкар Наталля Тумарава. Творчыя нумары дарылі чапукоўскія артысты і салісты народнай эстраднай студыі Міёрскага ЦКіНТ. Упрыгожыла мерапрыемства выстава дэкаратыўных вырабаў, створаных мясцовымі ўмельцамі.
Свята вёскі – прыемная нагода сабрацца разам, адпачыць, слухаючы добрыя песні, зарадзіцца пазітывам. А яшчэ – атрымаць віншаванні і падарункі.
Вітала жыхароў і гасцей аграгарадка старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Гернат. Завітала на свята з падарункамі для гаспадароў, якія ствараюць на сваіх падворках утульнасць і прыгажосць. У іх ліку Садонія Шыдлоўская, Алег і Ала Байчукі, Людміла Ракшня, Юрый і Тэрэза Корсакі, Эдуард і Зоя Кажаны.
Дарэчы, Садоніі Фанімічне Шыдлоўскай у чэрвені споўнілася 87 гадоў, нягледзячы на ўзрост, клапоціцца пра парадак і эстэтыку ў сваім двары.
Старэйшых жыхароў месцейка на свяце адзначылі асобна. Сярод іх Нона Віктараўна Касцюкевіч, Алена Іванаўна Чарняўская, Ліна Паўлаўна Рубо, Лідзія Мікалаеўна Байчук, Ангеліна Лук’янаўна Драба. Жыве ў Чапуках малалетні вязень фашызму Людміла Іванаўна Бялевіч, ёй 81 год.
У спісе чапукоўскіх юбіляраў – 37 імёнаў. Для шматдзетнай сям’і Аляксандра і Кацярыны Васільевых 2025 год юбілейны двойчы. Сустрэлі крыштальнае вяселле – 15 гадоў разам. Пяць гадоў споўнілася малодшай дачушцы Дарыне.
Таксама па трое дзетак выхоўваюцца ў сем’ях Аляксандра і Веранікі Хаданёнкаў, Мікалая і Святланы Сцяпанавых, Дзяніса і Алены Стральчукоў. Самы маленькі жыхар Чапукоў – Назар Цвіценка.
Шмат прагучала на свяце прыемных віншаванняў і добрых песень. Тым, хто не змог завітаць на мерапрыемства, культработнікі пасля даставілі падарункі на дом.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.