Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
З 16 ліпеня начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама прызначана Таццяна Баранава.Нарадзілася Таццяна Аляксандраўна ў лістападзе 1979 года ў Міёрах. Выпускніца УА «Міёрская сярэдняя школа № 3» адразу па заканчэнні школы ўладкавалася працаваць у прыёмную Міёрскага райвыканкама, паралельна атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Бухгалтарскі улік, аналіз і аўдыт».
У 2008 годзе прапанавалі пасаду галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі, на якой працавала да нядаўняга часу.
Новы кіраўнік ацэньвае, што раён спраўляецца з выкананнем паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, па выніках першага паўгоддзя плануецца забеспячэнне васьмі паказчыкаў з 14-і даведзеных. Добра спрацавала прамысловая сфера. Сярод першачарговых задач бачыць выхад горадаўтваральных прадпрыемстваў на новыя рынкі збыту прадукцыі, паколькі патэнцыял ёсць. У прыватнасці, УП «Міёрскі мясакамбінат» трэба – з улікам сённяшніх рэалій – уводзіць іншыя таварныя пазіцыі. Напрыклад, халяльную прадукцыю, запатрабаваную ў краінах Афрыкі, Бліжняга Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі. У добрым тэмпе працуе металапракатная кампанія, паступова нарошчваючы тэмпы і пашыраючы рынкі збыту.
Яшчэ адна з прыярытэтных задач, па меркаванні начальніка аддзела эканомікі райвыканкама, – павелічэнне тавараабароту. Для яе ажыццяўлення неабходна прывабліваць турыстаў. Першы крок да гэтага – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Тэрыторыя «Жураўліная Ельня» ўключана ў праект «Рэгіянальная ініцыятыва», які прадугледжвае турыстычныя, а таксама паслугі пражывання і харчавання. Вялікія планы і на развіццё заказніка: не проста карыстацца ім, а добраўпарадкоўваць і памнажаць зробленае на агульны дабрабыт нашага краю.
Таццяна Аляксандраўна замужам, разам з мужам выхоўваюць дачку-студэнтку і дваіх сыноў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.