27 Ноября 2024

Работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности почтили на торжественном концерте "Сила родной земли" в Миорском ЦКиНТ

gazeta
  • 1227

Сельский труд не просто род деятельности - это образ жизни. Те, кто когда-то его выбрал, не только кормят страну, но и создают национальное богатство, обеспечивают продовольственную безопасность государства. Работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности почтили на торжественном концерте "Сила родной земли" в ЦКиНТ.

Сельская праца не проста род дзейнасці – гэта лад жыцця. Тыя, хто калісьці яго абраў, не толькі кормяць краіну, але і ствараюць нацыянальнае багацце, забяспечваюць харчовую бяспеку дзяржавы. Работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўшанавалі на ўрачыстым канцэрце «Сіла роднай зямлі» ў ЦКіНТ.

Дружнымі апладысментамі гледачы сустрэлі галоўны вынік працы сяльчан – каравай Міёршчыны 2024 года. Яго дырэктары найлепшых гаспадарак – Франц Вершалоўскі з СУП «Цітова», Алег Януковіч з УП «Чэрасы» і Дзмітрый Немянёнак з філіяла «Павяцце» – уручылі старшыні райвыканкама Сяргею Сямёнычаву.

Сяргей Алегавіч адзначыў кіраўнікоў Ганаровымі граматамі, падзякаваў аграрыям:

– Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі, хто забяспечвае багацце нашага хлебасольнага стала. Гэта стратэгічная і ў той жа час уразлівая галіна, бо на яе значна ўплываюць кліматычныя ўмовы. Тым не менш сяльчане прыкладаюць усе намаганні, за кожным паказчыкам стаіць карпатлівая праца. Нізкі паклон работнікам і ветэранам за прафесіяналізм і адданасць справе. Вы – прыклад працавітасці, стойкасці і гаспадарчых адносін. Галоўная каштоўнасць сёння – жыць і працаваць на мірнай зямлі, і мы дасягнем яе разам стараннай працай.

Кіраўнік раёна аб’явіў падзяку трактарыстам-машыністам ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс» Ігару і Уладзіміру Гаўрыльчыкам, галоўнаму заатэхніку ААТ «Узмёнскі край» Валянціне Махонька. Дыпломам і падарункам узнагародзіў пераможцу раённага спаборніцтва сярод моладзі, якое праводзілі падчас уборкі ўраджаю зерневых і зернебабовых культур аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама сумесна з РК ГА «БРСМ», трактарыста-машыніста СУП «Цітова» Аляксандра Осіпава.

Падвёў вынікі сельскагаспадарчага года першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Іван Юрашак. Заўважыў, што на 1 лістапада ў сельскай гаспадарцы былі заняты 1 358 чалавек, якія годна і прафесійна выконваюць сваю справу. Па яго словах, лідзіраваў на ўборцы кукурузы райаграсэрвіс. Найлепшыя ў вытворчасці кармоў ААТ «Туркова», ВУПКУ «Міёрскі» і УП «Чэрасы». Перамаглі «Чэрасы» і ў вырошчванні жывёлы. Па валавым надоі са значным апераджэннем найлепшым стала СУП «Цітова».

Доўгім быў спіс узнагароджаных граматамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а таксама падзякамі раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Сярод калектываў стала першым па вытворчасці масланасення рапсу і малака, другім па мясе, трэцім па насенні СУП «Цітова». Першым у вытворчасці збожжа, другім па мясе, трэцім па кармах – УП «Чэрасы». Першым па мясе і другім па зерні – філіял «Павяцце». У асабістым заліку пераможцамі спаборніцтва сярод спецыялістаў у галіне жывёлагадоўлі сталі намеснік дырэктара СУП «Цітова» Даната Шчалкун і галоўны ветурач ААТ «Туркова» Уладзімір Паперадзень, у агранаміі – галоўны аграном УП «Чэрасы» Уладзіслаў Карсюкевіч, у галіне бухгалтарскага ўліку – галоўны бухгалтар ВУПКУ «Міёрскі» Марына Кірылава, у эканоміцы – галоўны эканаміст Таццяна Маісеенка з райаграсэрвісу. Найлепшым маладым спецыялістам прызнаны галоўны эканаміст ААТ «Узмёнскі край» Ілья Жаброўскі. Найлепшымі спецыялістамі сярэдняга звяна сталі загадчык фермы Наталля Чэрап з СУП «Цітова», спецыяліст па кадрах райаграсэрвісу Людміла Буёнак і тэхнік-асемянатар з ААТ «Любінова» Таццяна Дзям’янава. З залы ўсіх падтрымлівалі іх калегі, родныя і сябры.

Нібы звонкі ручаёк гучалі словы прыязнасці і пажаданні ў адрас работнікаў сяла. Ім дзякавалі за нялёгкую, але такую неабходную працу, разуменне дзяржаўных праблем аграрнай галіны, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай. Музычнымі падарункамі радавалі артысты ЦКіНТ. 

Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Информдосье «Октябрь-1917: рождение новой эпохи», посвященное Дню Октябрьской революции, собрало в районной библиотеке представителей разных поколений

Назад к списку
Следующая →

На семинаре в Миорах обсудили вопросы электоральной кампании и соблюдения антикоррупционного законодательства

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]