17 Июля 2013

На старте

gazeta
  • 487

На старте Чатыры камбайны будуць весці жніво ў ААТ "Гвардзейскі". Асноўныя рамонтныя работы на іх праведзены своечасова. Яшчэ ў мінулы аўторак леташняму "тысячніку" Івану Лакотку заставалася замяніць толькі два падшыпнікі ды зрабіць рэгуліроўкі. І сёлета Іван Іосіфавіч разлічвае на добры вынік, бо машына надзейная, ураджай расце нядрэнны, а старання і настойлівасці яму не займаць. Яго асноўным сапернікам у барацьбе за лідарства будзе малады механізатар Андрэй Савейка. Штогод дапамагае гаспадарцы весці жніво работнік выратавальнай службы Міхаіл Арлоўскі. А на "Лідзе-1300", на якой намалочана першая ў раёне 1000 тон зерня, выйдзе ў поле Роберт Іваноў.

 

Засталіся апошнія рэгуліроўкі, даводка. Тэхніка гатова ў поле.

На здымку: камбайнеры І. Лакотка і А. Савейка за абслугоўваннем камбайна "Палессе-1218", на якім будзе працаваць Іван Іосіфавіч Лакотка.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

← Предыдущая

Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района

Назад к списку
Следующая →

Выполняют госзаказ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]