03 Марта 2025

На Миорщине выявлены новые способы мошенничества от имени мобильных операторов А1 и МТС

gazeta
  • 727

 На Міёршчыне выяўлены новыя спосабы махлярства ад імя мабільных аператараў А1 і МТС. Зламыснікі карыстаюцца даверам людзей і тэлефануюць праз Ватсап, Вайбер і іншыя мэсанджары.

«Добры дзень, гэта мабільны аператар, у вас скончыўся тэрмін дзеяння дагавору», «вашым нумарам завалодалі махляры». Гэтыя фразы часцей за ўсё можна пачуць ад тэлефонных аферыстаў. У большасці выпадкаў на іх улоўкі трапляюць даверлівыя людзі.

Як сябе абараніць:

v памятаць, што супрацоўнікі кампаніі ніколі не тэлефануюць праз мэсанджары;

v калі падчас размовы ў вас з’явіліся сумненні – пакладзіце трубку;

v калі размова здаецца вам падазронай – не ўсталёўвайце прыкладанні з недакладных крыніц;

v патлумачце родным, што не варта паведамляць па тэлефоне асабістыя дадзеныя, нумары рахункаў, пенсіённага пасведчання, трохзначны код банкаўскай карткі;

v калі ў вас ёсць падазрэнні наконт учынення злачынства або зламыснік скарыстаўся вашымі дадзенымі, вы можаце адключыць свой смартфон ад сеткі інтэрнэт і тэрмінова звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Памятайце, што зламыснікі пастаянна мяняюць свае схемы, таму важна рэгулярна павышаць свой узровень лічбавай граматнасці і папярэджваць блізкіх пра новыя сцэнарыі падману.

Андрэй ПАНІН, начальнік РАУС.

 

← Предыдущая

Конкурс машинистов крана в ООО "Металлопрокатная компания"

Назад к списку
Следующая →

Поздравление руководства Миорского района с Днем милиции

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]