Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Амаль круглы год на Міёршчыне займаюцца вапнаваннем кіслых глеб. Гэта клопат Верхнядзвінскага райаграсэрвіса, на субпадрадзе ў якога працуюць работнікі Міёрскага райаграсэрвіса.
Як заўважыў аграном-аграхімік з упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Іван Барок, унесці даламітавую муку сёлета неабходна на плошчы 1 950 га.
– Участкі вызначаюць згодна з групамі па кіслотнасці глебы, усяго іх чатыры. Сёлета глебаводы з вобласці адабралі пробы і склалі карты кіслотнасці, аграхімпашпарты палёў, што праходзіць кожныя чатыры гады. На падставе гэтых даследаванняў падбіраем участкі, – тлумачыць Іван. – У цэлым унясенне даламітавай мукі дазваляе палепшыць ураджайнасць глебы ў цэлым, паляпшаюцца яе структурныя характарыстыкі.
Найбольш пажадана вапнаваць участкі, дзе ўбраны травы або збожжавыя культуры. Дарэчы, індыкатарамі кіслотнасці глебы з’яўляюцца такія расліны як хвошч, мох, конскае і звычайнае шчаўе. Дамалітавая мука раскісляе яе і з’яўляецца добрай падкормкай для ўсіх культур.
На гэтым тыдні ў ваколіцах вёскі Бычыншчына Мікалаёўскага сельсавета шчыравала брыгада ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс», якім неабходна вапнаваць 951 га на Міёршчыне. Ужо апрацавалі звыш 700 га, што складае 74,3 %.
За пылам, які сцелецца ад трактара, поля амаль не відаць. Падвозіць даламітку вадзіцель Аляксандр Курловіч на МАЗе, загружае «Амкадорам» Андрэй Варонін, самая адказная місія ў Рышарда Лукоўскага. Дарэчы, ён самы вопытны механізатар у сельгаспрадпрыемстве. Летась адзначыў 75-гадовы юбілей, працоўны стаж перавысіў паўстагоддзя. Родам з Камянполля. Вучыўся на экскаватаршчыка ў Друйскім ПТВ, а пасля службы ў арміі працаваў у меліярацыі. У 1976-м перайшоў у райсельгасхімію, дзе асвоіў усю лінейку сельскагаспадарчай тэхнікі, у тым ліку трактары – ад МТЗ да Т-150.
Быў заняты на нарыхтоўцы торфу на ўчастках у Асавых, Жарсцвянцы, Белеўцах, Усаўцах. Дапамагаў чысціць свінакомплекс у Павяцці. І гэта акрамя сельскагаспадарчых работ.
– За столькі гадоў усялякае было, – дзеліцца Рышард Казіміравіч. – Розныя работы выконваў.
Цяпер працуе на МТЗ-82, якому сямнаццаць гадоў, з яго рамонтам спраўляецца самастойна, зрэдку заручаючыся падтрымкай калег. Калі-нікалі з’яўляюцца думкі пра заслужаны адпачынак, аднак яны мімалётныя.
– А што сядзець без справы? У водпуску пабудзеш – і тое ўжо на работу хочацца, ды і здароўе падводзіць – то там закалола, то там. А калі пры справе – гэтага не адчуваеш, – сцвярджае суразмоўнік.
Спецыялісты гатовы выехаць у любую кропку раёна. Туды, дзе патрэбна іх дапамога. Яны робяць свой унёсак у павышэнне ўраджайнасці палёў, а значыць, забяспечваюць харчовую бяспеку рэгіёна і краіны.
Алена Вароніна.
Фота аутара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.