Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
АПК: Человек дела: как миорчанин Сергей Михайлов готовит почву к будущему урожаю
14 студзеня на пасаду загадчыка міёрскай цэнтральнай аптэкі № 111 Віцебскага РУП «Фармацыя» прызначана Вольга Уладзіміраўна Матэленак.
Вольга Уладзіміраўна нарадзілася ў Міёрах у 1987 годзе. Скончыўшы 9 клас СШ № 2, паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці, дзе вучылася ў класе хіміка-біялагічнага профілю. Пасля стала студэнткай фармацэўтычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, які скончыла ў 2010 годзе і па размеркаванні прыехала працаваць у аптэку роднага горада правізарам-рэцэптарам.
– Можна сказаць, у фармацыю трапіла выпадкова, – заўважае Вольга Уладзіміраўна. – Падаючы дакументы ва ўніверсітэт, яшчэ не ведала, на які факультэт пайсці вучыцца. У прыёмнай камісіі заўважылі: «Моладзь цяпер выбірае фарм». Гэтыя словы натхнілі. Ні разу не пашкадавала пра свой выбар. Медыцынскія веды вельмі каштоўныя. Гэта магчымасць дапамагаць сабе, блізкім і ўвогуле людзям. Люблю сваю прафесію, цікава ў ёй развівацца, пашыраць веды. Ганаруся прадпрыемствам, дзе працую.
Прадстаўляючы новага кіраўніка калектыву, генеральны дырэктар Віцебскага РУП «Фармацыя» Кацярына Барысяевіч адзначыла, што за час працы ў аптэцы Вольга Матэленак зарэкамендавала сябе як адказны работнік, прафесіянал сваёй справы, якой займаецца з аддачай. Паставіла задачу працягваць аказваць якасную даступную дапамогу насельніцтву, імкнуцца да росту паказчыкаў. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук выказаў упэўненасць, што аптэка будзе заставацца на высокім узроўні, а з падтрымкай калектыву у новай загадчыцы ўсё атрымаецца.
– Буду вельмі старацца працаваць на дабрабыт насельніцтва і фармацыі, захоўваючы традыцыі і не баючыся новаўвядзенняў, – адзначае Вольга Уладзіміраўна. – Можа быць, яшчэ не цалкам усведамляю ўвесь аб’ём новых абавязкаў, аднак адказнасці не баюся. У аптэцы добры калектыў, у якім хораша працаваць. З многімі калегамі разам чатырнаццаць гадоў. Хочацца быць карыснай для аптэкі, для нашага прадпрыемства, для людзей.
Вольны час Вольга Уладзіміраўна прысвячае сям’і. З мужам выхоўваюць пяцігадовага сына. Сваіх блізкіх Вольга любіць радаваць гастранамічнымі знаходкамі. Заўважае, што асабліва захаплялася кулінарыяй у школьныя гады. Цяпер сфера інтарэсаў – дабрабыт сям’і і прафесійнае самаўдасканаленне.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.