05 Апреля 2025

На чем заостряет внимание инспекция по делам несовершеннолетних, беседуем со старшим инспектором Светланой Ходанёнок

gazeta
  • 887

На учете в инспекции по делам несовершеннолетних, по состоянию на 31 марта, находилось десятьподростков. В чем они провинились, что включаетв себя индивидуальная профилактическая работа, которая с ними проводится, и на чем вообще заостряет внимание инспекция поделамнесовершеннолетних, беседуемсо старшиминспекторомСветланойХоданёнок.

На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, па стане на 31 сакавіка, знаходзілася дзесяць падлеткаў. У чым яны правініліся, што ўключае ў сябе індывідуальная прафілактычная работа, якая з імі праводзіцца, і на чым увогуле завастрае ўвагу інспекцыя па справах непаўналетніх, гутарым са старшым інспектарам Святланай Хаданёнак.

– Дробныя крадзяжы, дробнае хуліганства, прычыненне цялесных пашкоджанняў – вось тыя супрацьпраўныя ўчынкі, за якія трапілі на ўлік школьнікі. Большасць учыніла дробныя крадзяжы, – адзначае Святлана Юр’еўна. – Індывідуальная прафілактычная работа вядзецца з адным вучнем Туркоўскай БШ, трое вучацца ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, астатнія – навучэнцы СШ № 2 імя М. Ізварына. Зараз рыхтуюцца матэрыялы для пастаноўкі на ўлік яшчэ трох непаўналетніх, якія былі заўважаны ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы. Аднаму з іх па прычыне ўжывання алкаголю спатрэбілася дапамога медыкаў. Усяго за апошнія два тыдні ў райцэнтры ў стане алкагольнага ап’янення выяўлены пяць непаўналетніх. За аналагічны перыяд мінулага года такіх фактаў увогуле не фіксавалася. Аднаго паўналетняга прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за пакупку алкаголю для падлеткаў і яго сумеснае распіццё.

Часта заўважаюць, што супрацьпраўныя паводзіны дзяцей бяруць выток з сям’і. Як ахарактарызуеце сямейныя абставіны непаўналетніх, якія ўжо знаходзяцца на ўліку ў ІСН і якія хутка туды трапяць?

– Практычна ўсе дзеці выхоўваюцца ў сем’ях, дзе не выяўлена прыкмет сацыяльнай нядобранадзейнасці. Прычынай учыненых імі правапарушэнняў у многім з’яўляецца адсутнасць належнага кантролю з боку бацькоў. Нярэдка дарослыя нават не ведаюць, дзе і з кім бавяць час іх дзеці.

Колькі часу доўжыцца індывідуальная прафілактычная работа з непаўналетнімі правапарушальнікамі і ў чым яе сутнасць?

– На ўліку знаходзяцца на працягу года. Непаўналетнія пад пастаяннай увагай. Штодня ідзе маніторынг іх сацыяльных сетак. Штомесяц – а падчас канікул некалькі разоў на тыдзень – наведваю іх па месцы жыхарства, праводжу гутаркі з бацькамі. Важна арганізоўваць удзел непаўналетніх у мерапрыемствах рознай скіраванасці. Працуе з імі школа. Калі праблем больш не ўзнікае, праз год індывідуальная прафілактычная работа завяршаецца. На жаль, так бывае не заўсёды. Да прыкладу, адзін з падлеткаў, знаходзячыся на ўліку за дробны крадзеж, учыніў дробнае хуліганства. Работа з ім прадоўжыцца.

На што апошнім часам у цэлым была скіравана дзейнасць інспекцыі па справах непаўналетніх?

–  З 20 па 30 сакавіка праводзілі комплекс мерапрыемстваў па папярэ- джанні правапарушэнняў непаўналетніх. Выступалі ва ўстановах адукацыі перад навучэнцамі і іх бацькамі. Адзін з бацькоўскіх сходаў прайшоў пры ўдзеле супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў з дапамогай анлайн-трансляцыі.

На базе Сіцькоўскай школы правялі спартландыю на прызы афіцэрскага сходу. Удзельнічалі ў спаборніцтве ў тым ліку дзеці, у чыіх сем’ях выяўлены прыкметы сацыяльна небяспечнага становішча.

Пастаянна праводзім рэйды па месцах, дзе любяць бавіць час падлеткі.

Асобныя мерапрыемствы скіраваны на прафілактыку курэння непаўналетнімі электронных цыгарэт.

Наколькі актуальныя вэйпы ў падлеткавым асяродку на Міёршчыне?

– Асабліва вострая гэтая праблема для дзіцячага санаторыя «Расінка». Нярэдка падлеткі прывозяць з сабой на адпачынак забароненыя прадметы. Супрацоўнікі ўстановы маюць поўнае права іх канфіскаваць.

Курэнне электронных цыгарэт не толькі шкодзіць здароўю, але і можа каштаваць жыцця. У краіне зарэгістраваны першы такі выпадак. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля курэння вэйпу.

Як выглядае статыстыка злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, у нашым раёне?

– З пачатку года не зарэгістравана ніводнага. За аналагічны перыяд 2024-га сітуацыя такая ж.

Аднак насцярожвае значная коль- касць падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. У мінулым годзе на гэты ж перыяд іх было толькі шэсць, цяпер удвая больш. Гэта яшчэ раз падкрэслівае неабходнасць актыўнай прафілактычнай работы ўсіх зацікаўленых служб і павышанага бацькоўскага кантролю за дзецьмі. 

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

В городском парке «Полуостров» прошли обучающие занятия по безопасности для воспитанников лагерей

Назад к списку
Следующая →

В центральной районной библиотеке была организована выставка «Беларусь – Россия: нерушимое братство»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]