06 Марта 2026

85 фактов о газете "Міёрскія навіны". Часть 3

gazeta
  • 1175

 Сёлета раённая газета адзначыць 85-гадовы юбілей, у сувязі з гэтым прапануем вам 85 фактаў пра яе.

Пачатак тут... (1 частка),(2 частка).

11. Адно з патрабаванняў да карэспандэнта – вышэйшая адукацыя. Аднак, каб працаваць у рэдакцыі газеты, неабавязкова вучыцца на факультэце журналістыкі. Да прыкладу, наш былы загадчык аддзела сельскай гаспадаркі і прамысловасці Эліза Блажэвіч – выпускніца сельскагаспадарчай акадэміі. Дыплом заатэхніка аказаўся дарэчы і ў творчай прафесіі.

12. Часам журналіст піша пад псеўданімам. Бралі творчыя імёны нашы былыя калегі. Так, галоўны рэдактар Леанід Матэленак пад сваімі матэрыяламі ставіў подпіс Л. Аляксандраў (імя па бацьку трансфармавалася ў прозвішча), а яго намеснік Людвіг Касаты пісаў пад імем Л. Навасельскі (яго малая радзіма – вёска Новае Сяло на Язненшчыне).

13. Творчасць журналістаў – гэта не толькі публікацыі ў перыёдыцы. Леанід Матэленак з’яўляецца ўкладальнікам дакументальнай кнігі «Памяць. Міёрскі раён» і зборніка твораў аўтараў з Міёршчыны «На падкове Дзвіны». Людвіг Касаты выдаў кнігу нарысаў «На хвалях часу». Некалькі паэтычных зборнікаў у творчай спадчыне былога карэспандэнта «МН» і цяперашняй супрацоўніцы холдынгу «СБ. Беларусь Сегодня» Алены Басікірскай.

14. Інтэрв’ю з героем будучай публікацыі ў сярэднім займае 30-40 хвілін. Часам размова доўжыцца 15 хвілін, у асобных выпадках – тры гадзіны.
15. Перш чым матэрыял у газеце пабачаць чытачы, яго як мінімум чатыры разы вычытваюць у рэдакцыі. Спачатку аўтар перад здачай тэксту, затым галоўны рэдактар, пасля дзяжурны па нумары і зноў галоўны рэдактар. Як можна не заўважыць памылку? Пытанне застаецца адкрытым.

Працяг будзе.

 Частка 4.

← Предыдущая

В городском парке «Полуостров» прошли обучающие занятия по безопасности для воспитанников лагерей

Назад к списку
Следующая →

Цветочный контроль в Миорах: праздник без нарушений

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]