09 Февраля 2026

85 фактов о газете "Міёрскія навіны". Часть 1

gazeta
  • 876

Кожнае выданне мае сваю гісторыю, свае адметнасці. Сёлета раённая газета адзначыць 85-гадовы юбілей. У сувязі з гэтым прапануем вам 85 фактаў пра яе.

1. Першы нумар раённай газеты пабачыў свет вясной 1941 года. Яна называлася «Бальшавіцкая трыбуна», а рэдагаваў яе Міхаіл Шляхценка. Тыраж выдання складаў 1,5 тысячы экземпляраў. Паколькі дакладная дата невядомая, то адлік было прынята лічыць з 5 мая – Дня друку.

2. На жаль, першы нумар газеты не захаваўся, а № 3 за 29 мая захоўваецца ў рэдакцыі. Калісьці яго знайшлі сярод дакументаў калгаса «17-е Верасня», схаваных на гарышчы сядзібы Лапацінскіх у Лявонпалі, дзе размяшчалася адміністрацыя гаспадаркі.

3. У гады вайны на базе партызанскай брыгады імя Калініна, дзе была паходная друкарня, выходзіла газета «Кліч партызана». Рэдагаваў яе Пётр Клінаў, які разам з наборшчыкам-друкаром Мікалаем Гайдарам 5 снежня 1944 года выпусціў першы пасляваенны нумар пад ранейшай назвай «Бальшавіцкая трыбуна». Тыраж складаў 1 тысячу экземпляраў.

4. Са снежня 1952-га газета называлася «Зара камунізму», а з мая 1962-га – «Сцяг працы». Сучасная назва – «Міёрскія навіны» – бярэ адлік з 1 студзеня 2001 года.

5. Найбольшы тыраж выдання быў зафіксаваны ў 1990 годзе – 8 748 экземпляраў.

Працяг ⬇

➡ Частка 2.

➡ Частка 3.

➡ Частка 4.

← Предыдущая

В Миорах прошел марафон по скандинавской ходьбе в День пожилых людей

Назад к списку
Следующая →

Ирина Гильнич раскрывает подробности проекта "Здоровые города и поселки" с участием Миорского района

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]