10 Января 2024

75-летие отметила бывший начальник Миорской племстанции Анна Чепуленок

gazeta
  • 586

 Чуть ли не две недели может праздновать юбилей, а в этом году это 75-летие, Анна Никодимовна Чепуленок. Как утверждала мать, она родилась на Рождество в маленькой деревушке Чижовщина, которая находилась недалеко от Деверок. Название того поселения вычеркнули из всех документов еще в прошлом веке. А девочку зарегистрировали в Новопогостском сельсовете только 5 января 1949-го. Такая запись навсегда осталась в Метрике. Для миярчан и коллег со всего района Анна Чепуленок известна как бывший директор райплемстанции.


Жыццёвы шлях вясковай дзяўчыны таго часу нярэдка вёў у жывёлагадоўлю. Толькі Ганна пасля Новапагосцкай СШ скіравалася не на калгасную ферму, а паступіла ў Лужаснянскі сельгастэхнікум на заатэхнічнае аддзяленне. Пазней скончыла Віцебскі ветінстытут з дыпломам зоаінжынера.

Самастойную працу па размеркаванні пачала па спецыяльнасці, але з селекцыйным ухілам у 1972-м у Міёрскай райплемстанцыі ў Дубашынскім Двары. На той час гэта была салідная ўстанова з чатырма дзясяткамі работнікаў. Адміністрацыйны будынак з добра абсталяванымі лабараторыямі, вялікія гаражы, жывёлагадоўчыя памяшканні і іншыя пабудовы месціліся сярод вялікіх дрэў – рэштку панскага парку. Станцыя забяспечвала спермай для штучнага асемянення кароў ферм не толькі Міёрскага, але і Шаркаўшчынскага раёнаў, арганізавала племянную работу ва ўсім гэтым рэгіёне.


Настаўнікамі для маладога спецыяліста сталі дырэктар Анатоль Радкевіч, галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі Леанід Рабцаў, а непасрэдна на рабочым месцы – Ларыса Каравацкая. Узнаўленне статка – справа няпростая, а праца са спермай – яшчэ і спецыфічная. Вучыцца было чаму. Рабочы дзень пачынаўся ў чатыры гадзіны ночы, каб да раніцы паспець падрыхтаваць растворы для ферм двух раёнаў.


Ганна Нікадзімаўна хутка асвоілася са сваімі абавязкамі, шчыравала ў працы, адказна ставілася да захавання тэхналогіі. Неўзабаве яе прызначылі загадчыкам лабараторыі па ўзяцці спермы, пад яе наглядам знаходзілася трыццаць пародных быкоў-вытворцаў.

У 1983-м Ганна Нікадзімаўна ўжо была дырэктарам райплемстанцыі. Тады якраз адбываліся перамены ў дзейнасці ўстановы: замарожаную сперму для штучнага апладнення кароў сталі прывозіць з Віцебска. Але пераход на новую тэхналогію прадугледжваў, што трэба перавучвацца самой і весці перападрыхтоўку не толькі сваіх спецыялістаў, удакладняць абавязкі ўсіх работнікаў. Цешыла, што намаганні давалі аддачу. Раённыя селекцыянеры бачылі і свой уклад у тое, што даяркі К. А. Дзяменцьева, Л. А. Крук і С. Г. Бубіновіч з «Парыжскай камуны», Ч. К. Мікель з «Маладой гвардыі» далёка пераўзышлі надой ад каровы ў 3 тысячы кг за год, а аператары па адкорме цялят А. Л. Пацеенак, А. А. Варонька і Т. С. Рубанік з «Парыжскай камуны», У. В. Шчарбіцкі з «Язна» мелі па 800 і больш грамаў штодзённай прывагі. Такіх перадавікоў штогод болела. Як інакш, калі яны абапіраліся на падтрымку прафесіяналаў сваёй справы, заатэхнікаў-селекцыянераў Валянціны Найдзёнак і Ірыны Смірновай, спецыялістаў асемянення сельгасжывёлы Алега Катовіча, які трымаў другое месца ў вобласці, ці Уладзіміра Пінчука, што перайшоў у «Парыжскую камуну» і лідзіраваў у рэспубліцы.


Між тым адначасова пачаўся перавод калгасных ферм са статка бурай латвійскай пароды на чорна-пярэсты. Калісьці завозілі самі жывёлу з Латвіі і Літвы, цяпер пераарыентаваліся на племянныя гаспадаркі Ленінградскай вобласці. Толькі раён ужо меў стабільную рэпутацыю ў пытаннях узнаўлення статка, таму буры латвійскі племянны маладняк са сваіх ферм сотнямі адпраўляў у Арменію і Азербайджан, атрымліваючы двайную выгаду – павышаную аплату і залік вагі адгружанага статка ў лік выканання дзяржаўнага плана паставак мяса. Толькі Ганне Нікадзімаўне і самой давялося паездзіць з тымі цяляткамі на далёкі Каўказ.

Тое даўняе абнаўленне жывёлы на фермах было не простым як для калектыву райплемстанцыі, так і для кіраўнікоў гаспадарак, усіх работнікаў жывёлагадоўчай галіны, асабліва заатэхнікаў-селекцыянераў, сярод якіх Ганна Нікадзімаўна асабліва вызначае Зінаіду Паладзьеўну Дзегіль.


Падобны «аўрал» Ганне Чапулёнак давялося перажыць і пазней, пры наступнай змене тэхналогій у племянной справе. Калі ў большасці гаспадарак падрыхтавалі ўласных тэхнікаў-асемянатараў, адпала недзе ў сярэдзіне 90-х патрэба ў кааператыве па штучным асемяненні сельгасжывёлы пры райплемстанцыі, няпростыя пытанні рэарганізаыі леглі на плечы дырэктара. А там працавалі высокакваліфікаваныя ўрачы-гінеколагі, якія па некалькіх маршрутах двойчы на дні наведвалі амаль усе фермы калгасаў і саўгасаў.


21 год узначальвала Ганна Нікадзімаўна раённую дзяржплемстанцыю. Гэты час запомніўся ненарміраваным рабочым днём, пастаяннымі клопатамі пра ўзнаўленне, утрыманне, кармленне, захаванне тэхналогіі. Адным словам, пра ўсе фактары павышэння прадукцыйнасці грамадскай жывёлагадоўлі ў гаспадарках раёна. Увогуле племянной справе на Міёршчыне прысвяціла 32 гады жыцця. З удзячнасцю ўспамінае ўсіх, з кім давялося займацца гэтай адказнай справай.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


← Предыдущая

Миорские встречи. Миорчанка Вильгельмина Шабуцкая поделилась впечатлениями о СШ № 3

Назад к списку
Следующая →

Цифра 105 свидетельствует о необходимости. Юбилей отметили работники социальной службы в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]