17 Марта 2026

С 5 марта руководителем Миорского межотраслевого центра для обеспечения деятельности бюджетных организаций назначена Валентина Хаткевич

gazeta
  • 5420

З 5 сакавіка кіраўніком Міёрскага міжгаліновага цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый прызначана Валянціна Георгіеўна Хаткевіч.

Нарадзілася ў красавіку 1984 года ў Браславе. Выпускніца гімназіі атрымала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і працаўладкавалася ў аддзел адукацыі Міёрскага райвыканкама бухгалтарам па заробку.

У Міёрскім міжгаліновым цэнтры для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый працуе з яго стварэння ў 2020 годзе. Пачынала галоўным бухгалтарам. На абслугоўванні 17 бюджэтных арганізацый, бухгалтарскую і фінансавую справаздачнасць якіх вядуць спецыялісты цэнтра.

– Працуе вялікая каманда прафесіяналаў, якія ведаюць сваю справу, – апісвае калег Валянціна Георгіеўна і акрэслівае кола задач напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2026»: – У першую чаргу гэта будаўніцтва аб’ектаў сектара культуры, аддзела па адукацыі і іншых бюджэтных арганізацый. Узвядзенне залы боксу і рэканструкцыя шэрагу памяшканняў.

Традыцыйна ў ліку задач яшчэ падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года: рамонтныя і аддзелачныя работы, закупка мэблі. А яшчэ пытанні арганізацыі харчавання школьнікаў. Па словах кіраўніка, у меню ўнесены змяненні, дазваляюць гатаваць здаровую і смачную ежу параканвектаматы. Спецыялісты курыруюць падвоз дзяцей у школу, на кантролі тэхнічны стан 18 аўтобусаў, іх выезд на лінію.

Паколькі кола задач шырокае, то вялікая ўвага надаецца павышэнню прафесійнага ўзроўню спецыялістаў. Праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі, у тым ліку анлайн. За шэсць гадоў існавання цэнтра работа наладжана. Вопыт і веды, атрыманыя ў аддзеле па адукацыі, спатрэбяцца кіраўніку на новай пасадзе.

Замужам, разам з мужам выхоўваюць дваіх дзяцей – дачку-дзесяцікласніцу і сына, які ходзіць у чацвёрты клас. 

← Предыдущая

Оздоровительный лагерь Новопогостской СШ посетил визит-центр заказника "Ельня"

Назад к списку
[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]