Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026

45 гадоў займаецца бухгалтарскай справай Лілія Філіпёнак. Большая частка працоўнага шляху звязана з Міёрскім камбікормавым заводам, які цяпер стаў вытворчым участкам ААТ «Полацкі КХП». Рэарганізацыя выклікала кадравыя змяненні. Замест адпачынку Лілія Дзмітрыеўна прадаўжае працаваць у іншым месцы. Сваё рашэнне тлумачыць проста: «Работа падабаецца».
Другі месяц, як рабочым месцам Ліліі Філіпёнак стала ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс». Наконт адаптацыі з цёплай усмешкай заўважае:
– Усё добра.
Некалькі гадоў Лілія Дзмітрыеўна ў статусе пенсіянера. З пасады начальніка аддзела бухгалтарскага ўліку Міёрскага ККЗ магла пайсці на адпачынак. Адгукнулася на прапанову з райаграсэрвісу, куды ўладкавалася бухгалтарам.
– Жыву побач. Да работы дзесяць хвілін пешшу. Раней на другі канец горада дабіралася, – гаворыць суразмоўніца. – Хочацца яшчэ папрацаваць. Работа падабаецца. Відаць, недарэмна бухгалтарскую справу выбрала.
У прафесію Лілію Дзмітрыеўну прывёў практычны разлік. Маці выхоўвала іх з братам адна. Навучальную ўстанову пасля сярэдняй школы ў родных Празароках Лілія выбірала па двух крытэрыях: як мага бліжэй дадому, кароткі тэрмін вучобы. Праз год і дзесяць месяцаў у Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуме малады спецыяліст прыехала па размеркаванні ў калгас на Глыбоччыне, дзе адпрацавала шэсць гадоў. У 1987-м з сям’ёй пераехалі ў Міёры.
– Пайшла на камбікормавы завод. Пачынала бухгалтарам, праз дзесяць гадоў стала намеснікам галоўнага бухгалтара, у 2006-м прызначылі галоўным бухгалтарам, – расказвае працоўную біяграфію. – Складанасцяў хапала, часта даводзілася затрымлівацца на рабоце і браць яе на дом. Аднак ніколі не думала змяняць прафесію.
Са слоў суразмоўніцы, пра камбікормавы завод, з якім звязваюць 39 працоўных гадоў, засталіся цёплыя ўспаміны. Як правіла, прадпрыемства працавала з чыстым прыбыткам. Выводзячы гэта ў дакументацыі, бухгалтар штораз радавалася поспеху. Для многіх маладых калег Лілія Дзмітрыеўна стала настаўнікам у прафесіі. Добразычлівая і неканфліктная, яна ўмела ладзіць з людзьмі. Захаплялі лічбы і разлікі, таму ніколі не лічыла сваю прафесію сумнай.
Адпачынак ад службовых клопатаў – кветкі, кнігі і смартфон, які атрымала ў падарунак ад дзяцей. Паступова асвойвае ЦікТок. Родныя побач. Дачка занята ў сферы гандлю, часта забягаюць да бабулі двое ўнукаў-падлеткаў. Дапамагаюць з гаспадарчымі справамі. Разам адпачываюць, у тым ліку на гарадскіх святах.
З адказнасцю і цікавасцю Лілія Дзмітрыеўна працягвае займацца любімай справай на новым рабочым месцы. Удзячна былому калектыву за доўгія гады сумеснай работы і цёплае развітанне.
– Праводзілі ўрачыста. З Полацка кіраўніцтва прыязджала. Гэта таксама запомніцца, – адзначае
суразмоўніца.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
СЛОВЫ ЎДЗЯЧНАСЦІ
Юрый Гайлевіч, начальнік Міёрскага вытворчага ўчастка ААТ «Полацкі КХП»:
– Працаваць з Ліліяй Дзмітрыеўнай было прыемна і лёгка. Я толькі падумаю – а яна ўжо зрабіла. Выдатны спецыяліст, цудоўны чалавек. Ведала сваю справу і адказна ставілася да абавязкаў. Вельмі ўдзячны Ліліі Дзмітрыеўне за яе прафесіяналізм, старанне, добразычлівасць.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.