16 Марта 2025

16 марта свой день рождения праздновала бы миорчанка Ирина Гуща

gazeta
  • 1389

 16 сакавіка свой дзень нараджэння святкавала б Ірына Леанідаўна Гушча. У памяці жыхароў раёна яна застанецца начальнікам аддзела загса, якім кіравала 26 гадоў, і старшынёй жаночага клуба «Бажэна». Для блізкіх і сяброў – назаўжды цудоўны, пазітыўны, светлы, шчыры чалавек. Яе не стала ў лістападзе мінулага года. У памяць пра сяброўку ладзілі мерапрыемства ў аддзяленні для пажылых людзей ТЦСАН.

У адным з інтэрв’ю раённай газеце, разважаючы пра сяброўства, Ірына Гушча заўважыла, што «свой чалавек – гэта той, з кім лёгка ў стасунках, хто здольны парадавацца за цябе, падтрымае ў цяжкі момант». Добрых сяброў у яе было шмат.

– З Ірачкай пазнаёміліся па рабоце. Яна арганізоўвала семінары па рэгістрацыі шлюбаў для работнікаў гар- і сельвыканкамаў, падчас якіх раздавала нам ролі жаніха, нявесты, сведкаў, бацькоў, гасцей. Як цудоўна яна праводзіла ўрачыстыя рэгістрацыі на беларускай мове! Здаецца, не раз замуж выходзіла б, каб толькі Ірачка шлюб рэгістравала. Пасля ўвяла ў практыку рэгістрацыю нованароджаных. Аднойчы прыехала на такое мерапрыемства ў наш гарсавет, запісала на відэа, якое адправіла на рэспубліканскі конкурс, дзе рабоце прысудзілі прызавое месца, – расказвае колішні старшыня Дзісненскага гарвыканкама Вольга Мароз. – Для Ірачкі было важна, каб тое, што яна ро- біць, атрымлівалася прыгожа, зладжана, гарманічна. З ёй заўсёды было радасна. Яна ўпрыгожвала сабой жыццё тых, хто побач. Падчас апошняй сустрэчы мяне ўразіла, як смела яна глядзела ў сваю непазбежнасць. Прыйшлі наведаць яе з сяброўкамі. Каб не заставалася недамоўленасцей, Ірачка адразу расказала пра сваю хваробу, пра тое, як спраўляецца з сітуацыяй. Без слёз, без нараканняў на лёс. Пасля размова пайшла на іншыя тэмы. На жаль, невылечная хвароба заўчасна забрала нашу Ірыну. Але чалавек жывы, пакуль яго любяць і пра яго памятаюць. Мы захоўваем яе ў сэрцах, у сваёй памяці, і яна застаецца з намі.

 Да мерапрыемства спецыяліст аддзялення ТЦСАН Міраслава Плотнікава падрыхтавала фотапрэзентацыю. На здымках – Ірына Леанідаўна ў коле сям’і, з калегамі і сябрамі, на пасяджэннях клуба «Бажэна».

– З Ірынай бліжэй пазнаёміліся менавіта ў «Бажэне», – гаворыць актывістка аб’яднання Анастасія Лукоўская. – Былому кіраўніку Валянціне Цярэнцьеўне Рус ужо было складана весці гэтую работу, а вельмі хацелася, каб клуб працягваў дзейнічаць. Усе ўдзельнікі адзінагалосна вырашылі запрасіць на кіраўніцтва Ірыну Гушча. На чарговым пасяджэнні, эфектна павіншаваўшы яе з юбілеем, зрабілі гэтую прапанову. На што Ірына адказала, што адмовіцца ўжо немагчыма. Пад яе кіраўніцтвам жыццё ў «Бажэне» вірыла, кожнае пасяджэнне – яркае, запамінальнае, змястоўнае. Напярэдадні збіраўся актыў клуба і ўсю праграму абмяркоўвалі ад А да Я.

На фотаздымках прэзентацыі нямала кадраў з летняй пірацкай вечарыны, якую «бажэнаўцы» лічаць адной з самых арыгінальных сустрэч.

– Ірыне немагчыма было адмовіць. Хочаш – шый касынку, хочаш – не шый, але піратам ты ўсё роўна будзеш. Я з той сустрэчы фота дзецям адправіла, яны якраз у Іспаніі адпачывалі, пішуць у адказ, што ў нас тут куды весялей, – прыгадвае ўдзельніца «Бажэны» Ніна Федуковіч. – Некаторы час працавала разам з Ірынай Леанідаўнай у аддзеле загса. Заўсёды здзіўлялася яе пазітыву. Цёплая ўсмешка заставалася на яе твары нават пры вырашэнні сур’ёзных пытанняў. Яе цудоўны голас проста заварожваў, гіпнатызаваў. Зараджала сваім энтузіязмам. Той, хто ведаў Іру, ніколі яе не забудзе, нават калі знаёмства доўжылася некалькі хвілін.

 Ірына Гушча была самай блізкай сяброўкай Галіны Конанавай, з якой жылі па-суседстве.

– Пазнаёміліся ў двары нашага дома, калі выйшлі з каляскамі на прагулку. Пасля вадзілі дзяцей у адну групу ў дзіцячы сад, у адзін клас у школу. Разам адзначалі святы, якія заўжды былі вясёлымі. Дапамагалі адна адной, не зважаючы на час сутак. За 42 гады сяброўства паміж намі ніколі не ўзнікалі канфлікты і непаразуменні, – расказвае Галіна Фамінічна. – Цяпер мне яе вельмі не хапае. Перад сваім адыходам Ірына прасіла, каб пра яе ўспаміналі толькі добрае і вясёлае. Напрыклад, сваёй сяброўцы з Полацка пакінула наказ пра- спяваць на яе памінках песні пад гітару. І музыка гучала.

Просьбу Ірыны Леанідаўны не плакаць выканаць немагчыма. Удзельнікі сустрэчы не раз выціралі слёзы з вачэй.

– Ведала Іру менш, чым большасць яе сябровак з «Бажэны». Запомніла яе як чалавека жыццярадаснага, жыццялюбівага і жыццястойкага, аптымістычнага і пазітыўнага. Яна натхняла і дзялілася з усімі сваімі аптымізмам і пазітывам. Для кожнага знаходзіла добрае слова, ведала, за што пахва- ліць, які камплімент зрабіць, – расказвае паэт Святлана Захарэвіч. – Яе адыход быў для мяне вялікім патрасеннем. Напярэдадні мерапрыемства ў памяць пра Ірыну нарадзіліся радкі:

Была ты с нами, улыбалась,

Острила, весело смеялась.

Любила шутки, анекдоты,

Как будто не было заботы.

Ушла из группы, мы все ждали,

Что ты вернешься без печали.

А ты с болезнею сражалась

И долго ей не поддавалась.

И все ж болезнь победила,

Ты до последнего шутила,

Но все ж ушла ты в мир иной,

Где для тебя вечный покой.

А мы тебя не забываем

И добрым словом вспоминаем.

Гучалі на сустрэчы песні, якія спявалі разам з мілай сяброўкай, прыгадваліся вясёлыя і кур’ёзныя выпадкі. Не раз заўважалі пра артыстызм і рэжысёрскі талент Ірыны Гушча, пра яе адметнае пачуццё гумару, душэўнасць і добразычлівасць, непадробную шчырасць і нераўнадушнасць. Напрыклад, радуючыся арт-аб’екту «Закаханыя ліхтары» насупраць аддзела загса, куды маладыя пасля рэгістрацыі шлюбу прымацоўваюць сімвалічныя замочкі, Ірына Леанідаўна заўважала, што спадніцу ў «дзяўчыны»-ліхтара лепш было б зрабіць у клетку. Каб замочкі не спаўзалі ўніз і ў кожнага была свая асобная ячэйка.

– Ірына была шчаслівым чалавекам, – заўважае колішні старшыня Перабродскага сельвыканкама і гаспадыня «Мацейкавай сялібы» Галіна Паўлоўская. – Светлая, жыццярадасная. Дзялілася гэтым з кожным. Яна пакінула пра сябе добрую памяць. І кожная з нас шчаслівая, што была з ёй знаёма, сябравала, праводзіла разам час. Кажуць, незаменных няма. Ёсць непаўторныя. Ірына Гушча з такіх.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Информдосье «Октябрь-1917: рождение новой эпохи», посвященное Дню Октябрьской революции, собрало в районной библиотеке представителей разных поколений

Назад к списку
Следующая →

В Миорском районе будет проводиться гостехосмотр

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]