Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
7 жніўня споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Генадзя Цітовіча, этнамузыказнаўцы, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста Беларусі і СССР, нашага славутага земляка. Генадзь Іванавіч быў чалавекам, улюбёным у мастацтва свайго народа. Само жыццё – складанае і нялёгкае – як бы адліло, выкавала гэтага няўрымслівага шукальніка, вучонага, тонкага, пранікнёнага мастака.
Генадзь Цітовіч з’явіўся на свет 7 жніўня 1910 года ў Новым Пагосце ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Менавіта ў гэтай вёсачцы нарадзілася і пачала выспяваць любоў да народнай культуры, да роднага слова – прыгожага, сакавітага, мудрага, аб чым не стамляўся паўтараць Генадзь Іванавіч. Хатняй адукацыяй займалася маці, дзякуючы яе намаганням у 1924 годзе Генадзь стаў выхаванцам адразу трэцяга класа Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. У гэтым горадзе адбылася і першая сустрэча двух будучых выдатных музычных фалькларыстаў Беларусі – Генадзя Цітовіча і Рыгора Шырмы. Апошні кіраваў хорам Віленскай беларускай гімназіі, а Цітовіч на працягу некалькіх гадоў быў нязменным удзельнікам калектыву. Генадзь і раней ведаў і любіў мноства беларускіх народных песень, а пасля знаёмства з Шырмам, яго лекцыямі аб літаратуры і народнай музыцы, гэтае каханне стала мацнейшым, усвядомленым і мэтанакіраваным.
Скончыўшы Віленскую семінарыю, Генадзь Цітовіч не стаў працягваць заняткі ў духоўнай акадэміі: перспектыва стаць святаром не прываблівала яго. Нягледзячы на шматлікія перашкоды і цяжкасці, паступае на прыродазнаўча-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Аднак цікавасць да музыкі не згасала. Удзельнічае ў выступах арганізаванага ім вакальнага квартэта, стварае для яго апрацоўкі народных песен. Праз некаторы час становіцца кіраўніком універсітэцкага хору. Калектыў прымаў актыўны ўдзел у канцэртах студэнцкага клуба, і менавіта тут малады хармайстар пазнаёміўся з прафесарам кансерваторыі Тадэвушам Шэлігаўскім.
Запісамі беларускіх народных песень юнак захапляўся даўно. З гэтай мэтай ён здзейсніў шэраг займальных фальклорных экспедыцый па навакольных сёлах і вёсках, а калі рэпертуар родных мясцін быў вычарпаны, ён робіць фальклорныя падарожжы на Віцебшчыну па рацэ Дзясне. Такім чынам, да свайго паступлення ў кансерваторыю Генадзь меў ужо значную колькасць сабранага матэрыялу, аснову якога складалі беларускія народныя песні. Але не толькі збірае, калекцыянуе іх, але і глыбока вывучае.
Ён працягвае свае фальклорныя экспедыцыі, увесь час пашыраючы іх геаграфію. Аб’ездзіў усю Заходнюю Беларусь, пабываў у самых глухіх вёсачках і хутарах. Дзе толькі не сустракалі фалькларыста! Заўсёды па-сяброўску настроены, вясёлы і дасціпны, ён быў жаданым госцем у любым доме, з ім ахвотна дзяліліся сваім мастацтвам майстры народных спеваў. Перахо-
дзячы з адной вёскі ў іншую, ён бачыў і тое, як беларускі народ імкнуўся захаваць свае звычаі, мову, песні. З вялікай любоўю, як самую запаветную каштоўнасць, збіраў і запісваў Цітовіч песні, створаныя насельніцтвам Заходняй Беларусі.
У 1952 годзе ён становіцца мастацкім кіраўніком арганізаванага ім Дзяржаўнага акадэмічнага хору БССР. Музычная грамадскасць, беларускія кампазітары, крытыка аднадушна адзначылі, што калектыў спявае чыста, гучна, мае своеасаблівую выканальніцкую манеру. У 1968 годзе Генадзю Цітовічу за высокае выканальніцкае майстэрства хору і актыўную музычна-асветніцкую дзейнасць было прысвоена высокае званне – Народны артыст Савецкага Саюза.
За гады сваёй фальклорна-збіральніцкай дзейнасці Генадзь Цітовіч запісаў больш за тры тысячы найлепшых узораў народнай музычнай творчасці і мог бы скласці «Анталогію» выключна з іх. Аднак ён вывучыў звыш пяці тысяч надрукаваных фальклорных запісаў і трох тысяч – з рукапісных калекцый беларускіх этнографаў, выбраўшы з гэтай вялізнай колькасці матэрыялу самае каштоўнае ў мастацкіх адносінах.
Творчая дзейнасць народнага артыста Савецкага Саюза, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, якой быў удастоены ў 1978 годзе за стварэнне «Анталогіі беларускай народнай песні» і кнігі «Аб беларускім песенным фальклоры», – адна з самых яркіх старонак фальклорна-музычнага жыцця Беларусі. Яго ведаюць як заснавальніка найстарэйшага, самабытнага хору вёскі Вялікае Падлессе, арганізатара і мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, фалькларыста-даследчыка, аўтара вядомых прац па актуальных праблемах фалькларыстыкі, а таксама аўтара-складальніка анталогій і зборнікаў уласных запісаў.
– Народная песня, – гаварыў Генадзь Іванавіч, – самая цікавая, прыемная і мною любімая. Праўду кажуць, што народная песня, як птушка, а музыка – яе крылы.
У Новапагосцкай сярэдняй школе, што носіць імя Генадзя Цітовіча, размешчаны ўнікальны музей – адзіны ў Беларусі, прысвечаны яму. Пра яго стварэнне задумаліся напярэдадні святкавання 80-годдзя з дня нараджэння земляка. Ідэю настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алы Урублеўскай падтрымалі як педагогі, так і вучні. Пад яе кіраўніцтвам дружна збіралі матэрыялы і дакументы, запісвалі песні сваёй мясцовасці, адпраўлялі пісьмы на тэлебачанне, вядомым паэтам, кампазітарам і дзеячам мастацтва.
13 мая 1992-га музей быў адчынены і працягвае сваю работу па сённяшні дзень. Тут размешчана вялікая колькасць фотаздымкаў, рукапісы Генадзя Цітовіча, кнігі, грампласцінкі, ксеракопіі пасведчанняў аб узнагародах, газетныя і часопісныя артыкулы. Юныя экскурсаводы пазнаёмяць вас з экспазіцыямі музея і асобай нашага знакамітага земляка. Дзверы музея заўсёды адчынены і чакаюць сваіх гасцей.
Імя Генадзя Цітовіча прысвоена нашай школе ў лістападзе 2022 года. Вялікая ўрачыстасць у гонар падзеі з адкрыццём мемарыяльнай дошкі была праведзена праз тры месяцы і прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. На той момант завяршылася рэканструкцыя нашага музея.
Імя Генадзя Цітовіча носяць таксама школьная піянерская дружына і навучэнскі будатрад «Сябры прыроды». Ушанаванне яго памяці – гэта вялікая справа, якая звязвае часы і пакаленні, фарміруе нацыянальную свядомасць, годнасць, гонар кожнага беларуса, кожнага вучня нашай школы. На прыкладзе Генадзя Іванавіча дзеці вучацца выхоўваць у сабе працавітасць, грамадзянскасць, любоў да Радзімы, да людзей, да ведаў, ганарыцца сваёй цудоўнай Радзімай, берагчы яе традыцыі, любіць родную Беларусь! Для нашай школы адказна і пачэсна насіць імя Генадзя Цітовіча.
Падрыхтавала Вольга ЧОРНАЯ, кіраўнік музея.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.