29 Августа 2016

Из правил безопасности в отношении детей нет исключений

gazeta
  • 704
Из правил безопасности в отношении детей нет исключений18 фактаў прычынення цялесных пашкоджанняў малалетнім дзецям і падлеткам зарэгістраваны ў вобласці ў першым паўгоддзі, з іх 11 мелі трагічны зыход.

Толькі ў першым месяцы лета здарылася 5 няшчасных выпадкаў:
- у Талачынскім раёне 11-месячная дзяўчынка сцягнула абрус і перавярнула на сябе кубак з кіпенем, які паставіла на стол маці. Ад тэрмічных апёкаў дзіця памерла ў бальніцы;
- у Докшыцкім раёне 3-гадовая дзяўчынка раптоўна выбегла на праезную частку і трапіла пад колы аўтамабіля. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла ў машыне хуткай дапамогі;
- у Шумілінскім раёне на рацэ Заходняя Дзвіна 8-гадовы хлопчык плаваў на крузе і патануў разам з цёцяй, студэнткай ВНУ;
- у Віцебску 7-гадовы хлопчык падчас знаходжання на будаўнічым аб'екце ўпаў у катлаван з вадой і патануў. 
Абавязковыя правілы для дарослых:
- Не дапускайце дзяцей да адчыненых фортак, акон, балконаў. Абмяжуйце доступ да калодзежаў, ванн.
- Паблізу вадаёмаў ніколі не пакідайце дзіця без нагляду.
- Вучыце дзяцей правільным паводзінам на дарозе і будзьце ў гэтым добрым прыкладам.
- Хавайце запалкі, свечкі, бенгальскія агні і любыя лёгкаўспламяняльныя вадкасці.
- Вучыце малых бяспечнаму абыходжанню з электрапрыборамі. Не дапускайце гульняў з разеткамі, выкарыстоўвайце ахоўныя прыстасаванні.
- Выкарыстанне дзецьмі бытавых прыбораў—толькі пад наглядам дарослых.
- Дома не пакідайце і не зачыняйце малых адных ці з дзецьмі дашкольнага ўзросту. 
- Хімічныя рэчывы, лекавыя сродкі, вострыя колючыя і рэжучыя прадметы абавязкова размяшчайце па-за дасягальнасцю дзяцей.
- Выпрацуйце звычку не пранасіць над дзіцём ёмістасць з нагрэтай вадкасцю, не пакідайце без нагляду на пліце і на стале посуд з кіпенем.
- Здрабняйце ежу для малых, вымайце костачкі.
- Будзьце пільнымі за рулём. Маленькія дзеці не думаюць пра небяспеку, калі выбягаюць на дарогу.
- Выкарыстоўвайце дзіцячыя ўтрымлівальныя прыстасаванні і рамяні бяспекі.

Аляксандр КУРДУТАЎ, 
старшы ўчастковы інспектар ІСН РАУС.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]