08 Февраля 2013

"Быт" требует внимания

gazeta
  • 511

 

Летась у вобласці адзначана памяншэнне колькасці забойстваў, замахаў на забойства, цяжкіх цялесных пашкоджанняў у сферы сямейна-бытавых адносін. Аднак ужо сёлетні студзень сведчыць, што супакойвацца нельга.

 

Непрыемныя здарэнні адбыліся ў Бешанковіцкім і Полацкім раёнах. Вось таму на Віцебшчыне з 4 да 13 лютага праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт". У ходзе яго супрацоўнікі міліцыі ва ўзаемадзеянні з грамадскімі фарміраваннямі і зацікаўленымі ведамствамі пільную ўвагу будуць надаваць нядобранадзейным сем'ям, скандалістам, злоўжываючым алкаголем, усім схільным да ўчынення правапарушэнняў у быце.

 

Паважаныя жыхары раёна, спыніць, папярэдзіць трагічныя вынікі сямейных канфліктаў — гэта грамадзянскі і чалавечы абавязак кожнага. Разлічваем, што не застануцца ў баку ад гэтых пытанняў працоўныя калектывы і грамадскасць. Своечасовае ўмяшанне і інфармаванне праваахоўчых органаў можа некаму ўратаваць жыццё ці здароўе. Звяртайцеся да нас па тэл. 102 ці 4-93-34 кругласутачна. Ананімнасць гарантуем.

 

С. СТОМА, старшы

інспектар

аддзялення аховы

правапарадку

і прафілактыкі РАУС
← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]