01 Октября 2010

Выратавальнікі на пятым паверсе

gazeta
  • 600
У рэдакцыю звярнулася жыхарка райцэнтра Ванда Іосіфаўна Круглоўская з просьбай праз газету выказаць падзяку выратавальнікам Міёрскай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці. Добрыя словы і пажаданні поспехаў у працы і жыцці яна адрасавала начальніку каравула В. В. Конаху, старшаму пажарнаму А. Н. Зайцу і вадзіцелю А. В. Няхаеву.

Ванда Іосіфаўна з хваляваннем успамінала, як вярнуўшыся з ашчадбанка, не змагла павярнуць ключ у замочнай шчыліне ва ўваходных дзвярах. Дома заставаўся хворы муж, раптам яму стала дрэнна і яна не паспее своечасова дапамагчы—не давалі спакою цёмныя думкі. Але пачуўшы, што ён тупае і імкнецца адкрыцца знутры, жанчына супакоілася. Толькі замок ніяк не паддаваўся гаспадарам. Адзіным выйсце было выклікаць выратавальнікаў.

Дзяжурныя пажарнай часці тут жа прыбылі на месца. Каб не ўзламваць дзверы, у кватэру на пятым паверсе трапілі праз балкон ад суседзяў. Акуратна, без пашкоджанняў замка адчынілі дзверы.

Як бачна, не толькі ў барацьбе са стыхіяй пажарнікі малайцы. Высокае пачэснае званне “выратавальнік” яны заслужылі і гатоўнасцю ў любых крытычных сітуацыях прыйсці на дапамогу. Сапраўдныя героі нашага часу.

Наталія КРУК.


← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]