07 Апреля 2023

Вялікая вада ў маленькай Дзісне

gazeta
  • 453

 Пачатак красавіка выдаўся трывожным для дзісненцаў: імкліва стаў расці ўзровень вады ў рэках Дзісна і Заходняя Дзвіна. За суткі вада падымалася на 70 – 80 сантыметраў. Выйшла з берагоў Дзісна, падтапіла дзевяць домаўладанняў па перавулку Калініна, на вуліцах Леніна, Смірнова, Піянерскай.

Да гаспадароў, чые падворкі аказаліся ў водным палоне, паспяшаліся выратавальнікі. З прадуктовымі наборамі наведаліся валанцёры Таварыства Беларускага Чырвонага Крыжа.

– У горадзе тры кропкі, дзе можна перачакаць стыхію. Гэта бальніца сястрынскага догляду, гасцініца і аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН, куды часова перасялілі дваіх гараджан з перавулка Калініна. Астатнія вырашылі паехаць да сваякоў, хтосьці застаўся дома, – расказвае старшыня Дзісненскага гарвыканкама Яўгеній Баран. – У сувязі з паводкай унеслі карэктывы ў рух грамадскага транспарта. Праз вёску Горкі праезд зачынены, маршрутныя аўтобусы ідуць праз Осцевічы да моста.На раніцу 7 красавіка ўзровень вады ў Заходняй Дзвіне складаў 9 метраў 55 сантыметраў, пад’ём не адзначаўся. З такім размахам воднай стыхіі дзісненцы не сустракаліся з 2013 года. Аднак аб’ёмаў дзесяцігадовай даўнасці паводка не дасягнула.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

О выявленных нарушениях в сфере перевозок

Назад к списку
Следующая →

Проблема дорог окрестных деревень Миорщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]