04 Ноября 2016

Квалифицируется как "Кража"

gazeta
  • 628
Квалифицируется как "Кража"Здараецца, мабільныя тэлефоны, фотаапараты, кашалькі з грашыма з-за няўважлівасці сваіх гаспадароў застаюцца ў магазінах, паліклініках, банках і іншых грамадскіх месцах. Завалоданне пакінутымі рэчамі з'яўляецца злачынствам, якое кваліфікуецца па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса "Крадзеж".
 
Да прыкладу, Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта накіравана ў суд крымінальная справа ў адносінах да 56-гадовай жыхаркі горада. Яна ўкрала карэгіруючыя акуляры, забытыя наведвальнікам у адным з ад-дзяленняў банка. Чашніцкім РАСК узбуджана крымінальная справа ў адносінах да пенсіянера, што ўчыніў крадзеж у памяшканні БПС-банка. Прысвоіў пакінуты кашалёк з грашыма.

Падобныя выпадкі здараюцца і ў нашым раёне. У мінулым годзе расследавалася крымінальная справа ў адносінах да пенсіянеркі, якая ўкрала мабільны тэлефон у аддзяленні Беларусбанка. Сёлета да 200 гадзін грамадскіх работ і прымусовага лячэння ад алкагалізму асуджана жыхарка Міёр, да таго ж абавязаная асоба. У магазіне "Родны кут" па вуліцы Кірава яна ўкрала забыты пакупніком пакет, у якім знаходзіўся дарагі фотаапарат.

Не адзінкавыя выпадкі, калі суб'ектамі падобных злачынстваў становяцца дзеці, якія не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці. Падлеткі прысвойваюць рэчы аднакласнікаў і сяброў, пакінутыя імі ў школе, на стадыёне, у спартзале. У такіх выпадках чакаюць пастаноўка на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, выклік на камісію па справах непаўналетніх разам з бацькамі, апошнім даводзіцца выплочваць штраф.

Фота для ілюстрацыі.
Іван ФУРС, 
следчы Міёрскага РАСК.


← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]