У навінах на TUT.BY чытаем: "Той дзень Таццяна (імёны змененыя)—мама 8-гадовай Лізаветы памятае падрабязна. У абед у сябры да яе дачкі ў "Вконтакте" дадалася незнаёмая дзяўчынка. Дзяўчынкі сталі перапісвацца. Мама тым часам сышла за пакупкамі. Прайшло паўтары гадзіны, як ёй тэлефануе рыдаючая Ліза. Што здарылася, яна не магла і не хацела тлумачыць. Пазней высветлілася, што новая сяброўка ўгаварыла дзяўчынку зняць на відэа і адправіць ёй праз сацсеткі сваё аголенае цела…" У падобную пастку магла трапіць не толькі Ліза.
Дзеля папярэджання такіх сітуацый, размаўляйце з дзецьмі пра іх уражанні і новыя веды, а таксама цікаўцеся іх сябрамі, асабліва ў сеціве. Выкарыстоўвайце сродкі фільтрацыі і абмежаванняў ад непажаданага кантэнта. Нагадвайце аб канфедэнцыяльнасці асабістай інфармацыі. Навучыце пытацца дазволу пры закачванні праграм ці файлаў. Не забывайцеся, што парнаграфічныя сайты распаўсюджваюць небяспечныя вірусы і шкодныя праграмы, што можа вывесці са строю камп'ютар. Нельга адкрываць пісьмы ад невядомых, распаўсюджваць інфармацыю пра сябе і бацькоў, дасылаць фота незнаёмаму, рэгістравацца на сайтах знаёмстваў для дарослых. Віртуальны сябра небяспечны, перш за ўсё, сваёй ананімнасцю!
Падлеткаў лепш кантраляваць у чатах. Яны павінны ведаць, што нельга згаджацца на асабістыя сустрэчы з сябрамі з інтэрнэта без бацькоўскай згоды, у адваротным выпадку гэта можа нашкодзіць усёй сям'і. Сусветная сетка—не месца для хуліганства.
Для бяспекі дзяцей варта ўстанавіць праграмнае забеспячэнне, якое ўтрымлівае ўстроеную функцыю "Бацькоўскі кантроль" на выбар: родительский контроль в Windows Vista, XP, родительский контроль в Kaspersky Internet Security, родительский контроль в Norton Internet Security, КиберМама, KidsControl 2.02, Time Boss 2.38.
Бацькі, памятайце, што шматгадзіннае баўленне часу за камп'ютарам шкоднае для здароў'я і псіхікі. Беражыце сваіх дзяцей!
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр КУРДУТАЎ, старшы ўчастковы інспектар ІСН.