30 Августа 2016

Стальной конь везёт к неприятностям

gazeta
  • 509
Стальной конь везёт к неприятностямБяспека матацыклістаў на дарозе на 90% залежыць ад выканання правіл руху. Аднак прытрымліваецца іх не кожны.
 
З 13 па 29 жніўня на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 3 правапарушэнні, учыненыя мотааматарамі. Выяўлены бяспраўнік, нецвярозы кіроўца, у адным выпадку матацыкліст не прапусціў пешахода на пешаходным пераходзе.
Нагадваем кіроўцам мотатранспарта пра ўважлівасць на дарозе, правільны разлік сваіх сіл і навыкаў. Падчас руху поўнасцю адключайцеся ад лішніх думак і засяроджвайцеся на кіраванні. Уменне выбіраць хуткасны рэжым, дыстанцыю, манеўраваць з выкананнем умоў бяспекі—неабходныя матацыклісту навыкі.

Згодна з Правіламі дарожнага руху, у кіроўцы матацыкла і скутара абавязкова павінен быць моташлем. За парушэнне патрабавання прадугледжаны штраф да 1 базавай велічыні. Ад 5 да 20 базавых давядзецца заплаціць бяспраўніку. 
Дарослыя не павінны дапускаць да кіравання мотатранспартам непаўналетніх дзяцей. Юны мотааматар нярэдка ўчыняе ДТЗ. Да прыкладу, 21 жніўня ў Фарынаве 15-гадовы хлопец на матацыкле з каляскай, паварочваючы, не справіўся з кіраваннем і зляцеў у кювет. Юнака даставілі ў рэанімацыю. Страхоўка і тэхагляд на матацыкл адсутнічалі. 

Доўгім будзе рэха аварыі, што здарылася вечарам 20 жніўня паблізу Полацка. 61-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля падчас павароту не ўпэўніўся ў бяспецы манеўра і сутыкнуся з матацыклам, што рухаўся насустрач. 19-гадовага кіроўцу матацыкла і яго 17-гадовую пасажырку з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчына памерла на наступны дзень. Трэба заўважыць, калі б матацыкліст правільна выбраў хуткасны рэжым, наступствы здарэння маглі аказацца не настолькі трагічнымі.

Аляксандр КАПУСЦІН, старшы
дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.


← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]