24 Июня 2026

С начала года в Миорском районе зарегистрировано 6 случаев фишинга

gazeta
  • 4061

 

З пачатку года на тэрыторыі Міёрскага раёна зарэгістравана шэсць выпадкаў крадзяжоў з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі. Як правіла, зламыснікі дзейнічаюць метадам фішынгу або пад рознымі прапановамі выманьваюць у патэнцыяльных ахвяр персанальныя дадзеныя ці рэквізіты картак.

Часцей за ўсё ўладальнікі картак, нягледзячы на шматлікія папярэджанні праваахоўных органаў і банкаў, самі перадаюць рэквізіты, паведамляюць інфармацыю з СМС, якая спрые спісанню сродкаў.

Памятайце, што супрацоўнікі Следчага камітэта, міліцыі, банка, іншых служб не стануць тэлефанаваць на мэсанджар і тым больш патрабаваць грошы. Зламыснікі ў размове заўсёды ўказваюць на тэрміновасць перадачы сродкаў, звароту ў банк, настойваючы на захаванні канфідэнцыяльнасці. Гэта робіцца для таго, каб грамадзяне паддаваліся эмоцыям і не маглі спакойна ацаніць сітуацыю.

Калі сталі ахвярай злачынцаў – тэрмінова звярніцеся з заявай у бліжэйшы орган унутраных спраў.

Дзмітрый ШОКЕЛЬ,
старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку РАУС.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району (июль)

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]