24 пажары зарэгістраваны на тэрыторыі раёна ў 2015 годзе. Дарэчы, такая ж іх колькасць і за 2014-ы. Аднак колькасць загінуўшых у агні зменшылася з 2 чалавек да 1. Дзіцячай гібелі не дапушчана.
Найбольш нядобранадзейная сітуацыя склалася ў Завуццеўскім і Новапагосцкім сельсаветах. Там здарыліся па 4 пажары. На адным з іх—у Завуццеўскім с/с—загінула адзінокая сталая жанчына.
21 пажар адбыўся ў жылым фондзе, 3—у суб'ектах гаспадарання: 1—у аўтамабілі КУП "Язна", 1—на сенаскладзе ААТ "Пад'ельцы", 1—у навесе для сена ААТ "Любінова".
У ліку асноўных прычын пажараў неасцярожнае абыходжанне з агнём (9 выпадкаў, 37,5%), парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, электраабсталявання (8, 33,3%), і пры эксплуатацыі пячнога ацяплення (3, 12,5%). Дзіцячае свавольства выклікала 2 пажары (8,3%), па адным успыхнулі ў выніку падпалу (4,2%) і праяўлення сіл прыроды (4,2%).
На папярэджанне пажару і гібелі людзей на іх скіравана абледаванне домаўладанняў. Асаблівая ўвага звяртаецца на так званых катэгарыраваных грамадзян. У 2015 годзе абследавана 227 домаўладанняў шматдзетных сем'яў, 1609 сем'яў, дзе выхоўваюцца дзеці да 14 год, з іх 81 сям'я, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Па выніках праверак і выяўленых фактах парушэння правіл пажарнай бяспекі ў домаўладаннях, дзе выхоўваюцца малалетнія дзеці, накіраваны 64 інфармацыі зацікаўленым суб'ектам прафілактыкі, па ўсіх прыняты меры рэагавання. Усяго за мінулы год праверана 6839 домаўладанняў грамадзян, членамі назіральных камісій пры сельвыканкамах—10405.
За сродкі выканкамаў і арганізацый, а таксама за асабістыя сродкі грамадзян устаноўлена 526 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у тым ліку ў 111 домаўладаннях катэгарыраваных грамадзян. У тым, што АПА—рэч абавязковая і жыццёва неабходная, даводзіцца ўпэўнівацца не толькі на словах. У маі мінулага года, дзякуючы апавяшчальніку, засталіся ў жывых трое жыхароў Павяцця.
Штогод у раёне праходзяць пажарна-прафілактычныя мера-прыемствы. Не стаў выключэннем і 2015-ы. "Бяспеку ў кожны дом!", "Дзень бяспекі. Увага ўсім!", "За бяспеку разам", "Не пакідайце дзяцей адных!", "Канікулы без дыму і агню" і іншыя акцыі спрыялі прыцягненню ўвагі грамадскасці да пытанняў пажарнай бяспекі. Супрацоўнікі аддзела выступалі ў працоўных калектывах, установах адукацыі, месцах з масавым знаходжаннем людзей.
Сумесна з РАУС і іншымі суб'ектамі прафілактыкі праведзена 105 рэйдаў, у РАУС накіраваны 22 інфармацыі аб прыняцці мер уздзеяння да грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Усе пытанні прыняты да ўвагі: 20 чалавек накіраваны ў ЛПП, 37 разгледжаны на пасяджэннях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.
35 планавых і 46 пазапланавых праверак правяла інспекцыя нагляду і прафілактыкі. У тым ліку 41 кантрольная праверка суб'ектаў гаспадарання. Да адказнасці прыцягнута 46 кіраўнікоў 120 службовых асоб, 191 домаўладальнік.
У ліку задач, вызначаных на 2016 год, галоўнай застаецца недапушчэнне пажараў і гібелі лю-дзей на іх. На гэта і будуць скіроўвацца сілы аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.