Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: В Доме прессы обсудили современные методы ранней диагностики и профилактики онкологии
Профилактика: 13 ноября ГАИ проведет профилактическое мероприятие «Пешеходный переход - территория дисциплины!»
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Апошнім часам пачасціліся факты непадпарадкавання законным патрабаванням пагранічнікаў пры выкананні задач па ахове Дзяржаўнай граніцы ў межах пагранічнай зоны ў Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах. З пачатку 2017 года ў суды накіравана 30 матэрыялаў спраў. Парушэнне адно: адмова перадаць для праверкі дакументы, якія пацвярджаюць асобу.
Так, вечарам 21 кастрычніка ў вёсцы Вусце Верхнядзвінскага раёна двое на аўтамабілі Пежо адмовіліся перадаць для праверкі свае пашпарты старшаму пагранічнага нарада. Патлумачылі свой учынак, што яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь, таму не абавязаны паказваць дакумент. Разам з тым, п.7 Палажэння аб парадку пагранічнага рэжыму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў ад 22.01.2017г. №70, абавязвае ўсіх фізічных асоб у пагранічнай зоне ці паласе мець пры сабе і перадаваць для праверкі па патрабаванні ўпаўнаважаных службовых асоб органаў пагранічнай службы і ўнутраных спраў неабходныя дакументы.
У адносінах затрыманых быў пачаты адміністрацыйны працэс, пасля чаго матэрыялы справы накіраваны ў суд Верхнядзвінскага раёна (санкцыя артыкула прадугледжвае штраф ад дзвюх да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт).
Нярэдка вінаватыя асобы зняважліва выказваюцца ў адрас органаў пагранічнай службы і канкрэтных службовых асоб. Звяртаем увагу, што ў выпадку абразы працаўнікоў дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых абавязкаў, фізічным асобам пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь — цяпер гэта ад 460 да 1150 рублёў. Пры тым не мае значэння, выказваліся вусна ці жэстамі.
Фота для ілюстрацыі.
Дзяніс ГЛЕБКА, афіцыйны
прадстаўнік Полацкага
пагранічнага атрада.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.