21 Октября 2016

Брали деньги из кассы Миорского райпо и возвращать не думали

gazeta
  • 610
Брали деньги из кассы Миорского райпо и возвращать не думалиУпраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці скончана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да работнікаў Міёрскага райспажыўтаварыства. Восем супрацоўнікаў абвінавачваюцца ва ўчыненні крадзяжоў праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і службовай падробцы.
 
Следчымі ўстаноўлены факты крадзяжоў грашовых сродкаў з касы райспажыўтаварыства рознымі спосабамі. Так, у чэрвені 2011 года галоўны бухгалтар завалодала сумай у 1 600 дэнамінаваных рублёў, якія па яе ўказанні забраў касір. Пры гэтым расходныя касавыя дакументы не афармляліся, аперацыі ў бухгалтарскім уліку не адлюстроўваліся. Галоўны бухгалтар і касір склалі падробныя дакументы і правялі іх па бухгалтарскім уліку таварыства.

Пасля старшыня праўлення ўступіла ў злачынную змову з галоўным бухгалтарам, яго намеснікамі, старшынёй рэвізійнай камісіі, касірам і бухгалтарамі райспажыўтаварыства. На працягу некалькіх год арганізаваная група  ўчыняла рэгулярныя крадзяжы грашовых сродкаў з касы.
Старшыня рэвізійнай камісіі не праводзіла інвентарызацый наяўных грашовых сродкаў у касе, не правярала ўлік і справаздачнасць, не адлюстроўвала ў актах інвентарызацый нястачы.

Крадзяжы члены злачыннай групы ўтойвалі, уносячы ілжывыя звесткі пра вынікі фактычна праведзеных касавых аперацый па здачы наяўных грашовых сродкаў для залічэння на разліковыя рахункі таварыства і іх наступным фактычным распараджэнні. Акрамя таго, саўдзельнікі складалі падробныя бухгалтарскія дакументы з несапраўднымі звесткамі пра фактычнае ўтрыманне гаспадарчых аперацый, звязаных з расходаваннем грашовых сродкаў з касы, а таксама з разліковых рахункаў Міёрскага райспажыўтаварыства ў перыяд крадзяжоў.
Імкнучыся да незаконнага абагачэння, у перыяд з мая 2013 года да ліпеня 2015-га 9 супрацоўнікаў райспажыўтаварыства ўчынілі крадзеж грашовых сродкаў з касы на суму звыш 400 000 рублёў.

Следчай групай прыняты меры па кампенсацыі ўрону. Падчас папярэдняга расследавання кампенсавана звыш 79 000 рублёў. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачваемых, у тым ліку— аўтамабілі, дачны дом і ювелірныя вырабы на агульную суму больш за 281 000 руб-лёў.
Крымінальная справа вывучана і накіравана ў суд.

Святлана САХАРАВА, афіцыйны прадстаўнік 
УСК па Віцебскай вобласці.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]