Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району

Найбольш уразлівыя перад інтэрнэт-махлярамі пажылыя людзі і дзеці. Як абараніць іх, патлумачыў участковы інспектар міліцыі РАУС Васіль Быкаў:
– Асноўных схем падману пажылых людзей тры. Паведамленне, што ваш сваяк трапіў у бяду, ад імя супрацоўнікаў міліцыі ці ўрачоў і патрабаванне грошай для выратавання ад крымінальнай справы пасля ДТЗ. Мэта званкоў нібыта ад банка ці мабільнага аператара – выманіць СМС-коды доступа да анлайн-банкінгу. Запалохваюць блакіроўкай рахункаў, заканчэннем тэрміну дзеяння сім-карты ці несанкцыянаваным крэдытам. Зламыснікі пад выглядам службы падтрымкі ці сацыяльных служб просяць усталяваць на тэлефон прыкладанне для выдаленага доступу. У выніку цалкам вычышчаюцца рахункі ахвяры.
Навучыце сваяка класці трубку, калі размова зайшла пра грошы ці перавод сродкаў на бяспечны рахунак. На паведамленне пра ДТЗ неабходна таксама спыніць размову і патэлефанаваць «ахвяры» ці іншым сваякам. Не даваць нікому ўсталёўваць прыкладанні на смартфон. Вызначыць у банкаўскай праграме сутачны ліміт на пераводы і забарону на анлайн-крэдытаванне.
У адносінах да дзяцей свае пасткі. У тым ліку кібербулінг і шантаж, калі ў сацсетках мае месца цкаванне з боку равеснікаў ці вымагальніцтва з боку дарослых. Падчас фішынгу і геймінг-махлярства дзецям прапануюць бясплатную гульнёвую валюту (робуксы, скіны) узамен на дадзеныя банкаўскай карткі бацькоў ці коды з іх тэлефонаў. Падлеткаў могуць уцягваць у злачынныя схемы, прапануючы так званы лёгкі заробак праз мэсанджары. Як правіла, гэта работа кур’ерам па перадачы грошай ці дропам (афармленне банкаўскай карткі для вываду крадзеных сродкаў). Крымінальная адказнасць за такія дзеянні наступае з 14-16 гадоў.
Дзіця павінна ведаць: пра тое, што хтосьці пужае ці шантажуе яго, прапаноўвае падазроныя схемы, трэба паведамляць бацькам. Выкарыстоўвайце прыкладанне бацькоўскага кантролю, настройце прыватнасць у профілях сацсетак.
Супрацоўнікі міліцыі, банка ці дзяржаўнай структуры не будуць патрабаваць ад вас праводзіць фінансавыя аперацыі па тэлефоне ці дыктаваць коды бяспекі. Калі сталі ах-вярай кібер- злачынцаў – блакіруйце карткі праз банк і звяртайце ў РАУС.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.