Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Хлопчык не вярнуўся ў звычайны час са школы і бацькі ўстрывожыліся, патэлефанавалі настаўніку і даведаліся, што ў гэты дзень яго не было на занятках. "Мабільнік" ён забыўся дома. Пагутарылі з усім знаёмымі і сябрамі, праверылі месцы, дзе мог быць хлопчык, але яго не знайшлі і звярнуліся за дапамогай у міліцыю. Быў арганізаваны пошук.
Парывісты вецер, снежная завея і кароткі снежаньскі дзень прымушалі супрацоўнікаў міліцыі працаваць аператыўна. І іх старанне не было дарэмным. Прачэсваючы мясцовасць па маршруце меркаванага руху дзіцяці ў школу, адзін з шукальнікаў пачуў плач, які даносіўся з-пад зямлі. Супрацоўнік міліцыі знайшоў ледзь прыкметны, зарослы пустазеллем, адкрыты каналізацыйны люк. У калодзежы, на глыбіні больш за 2 метры, знаходзіўся ў вадзе хлопчык. Зразумела, за дзесяць гадзін такога зняволення ён быў зусім знясілены. З дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" малалетняга даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу ў рэанімацыйнае аддзяленне…
Гэты выпадак адбыўся ў Лельчыцкім раёне. Але хіба мае значэнне месца здарэння, калі ідзе размова пра жыццё дзіцяці?! Вельмі часта малыя трапляюць у бяду з-за сваёй цікаўнасці ці неасцярожнасці. І пра гэта найперш павінны памятаць дарослыя, якія іншы раз сваёй безгаспадарчасцю ствараюць "пасткі". Наперадзе зіма. І цяпер пагрозу для дзяцей і дарослых будуць уяўляць не толькі адчыненыя каналізацыйныя люкі і выграбныя ямы, разбураныя (без зрубаў) піццявыя калодзежы ля старых, пустуючых дамоў ці на былых вясковых сядзібах, але і шматлікія штучна створаныя палонкі на рэках і азёрах. Грамадзяне, чые дамы месцяцца паблізу вадаёмаў, звычайна высякаюць лёд, каб мець магчымасць браць ваду ці купацца. І рэдка хто абгароджвае такія небяспечныя месцы штыкетнікам, жэрдкамі, дошкамі ці металічнымі канструкцыямі. А адкрытая вада, зацярушаная снегам ці пакрытая тоненькім ільдом, у імгненне можа "забраць" жыццё. Таму яшчэ раз нагадаю гараджанам і вяскоўцам пра неабходнасць агараджэння палонак на вадаёмах. Такія ахоўныя канструкцыі павінны стаяць і ў месцах прамысловых скідаў вады ў вадаёмы.
С. ГРЫГОР'ЕЎ, старшыня РГА "АСВОД".
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.