31 Марта 2021

Опасную пожарную ситуацию в Миорском районе рассмотрели на заседании райисполкома

gazeta
  • 628

 З пачатку года ў Віцебскай вобласці здарылася 279 пажараў – на 77 больш, чым за аналагічны перыяд летась. У агні загінулі 45 чалавек – плюс дзесяць да мінулагодняга. І ўсё гэта на фоне маштабнай інфармацыйнай работы і актыўнай дзейнасці профільных міжведамасных камісій, намаганні якіх скіраваны на папярэджанні падобных трагедый. 

 

На Міёршчыне сёлета таксама адзначаецца рост пажараў, іх паболела ў 3,3 раза – усяго здарылася дзесяць. Пагоршылася сітуацыя на тэрыторыі Міёрскага сельсавета. З пачатку года тут зарэгістравалі тры пажары, у адным з якіх агонь забраў жыццё. Абставіны гібелі пенсіянеркі 1951 года нараджэння ў жылым доме ў Станулеве падрабязней разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама 26 сакавіка. А на наступны дзень бяда прыйшла ў Цвеціна Завуццеўскага сельсавета. У сваёй хаце загінуў мясцовы жыхар 1969 года нараджэння. Прычыны трагедыі высвятляюцца.

 
Па інфармацыі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталя Ганіна, пакуль бяда мінула толькі Мікалаёўскі, Туркоўскі і Язненскі сельсаветы. На тэрыторыі астатніх, а таксама райцэнтра і Дзісны (акрамя Міёрскага сельсавета) зафіксавана па адным пажары. Асноўнымі прычынамі іх узнікнення сталі парушэнне правіл эксплуатацыі печаў – два выпадкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём – чатыры, няправільнае выкарыстанне электрасетак і электраабсталявання. Па трох фактах пажараў праводзіцца расследаванне.

 
Што да гібелі людзей, то галоўная ў тым прычына – чалавечая бяспечнасць. Трагедыя ў Станулеве здарылася 9 сакавіка. Выратавальнікі засталі адкрытае гарэнне дома. Гаспадары былі на працы, іх сын – у паліклініцы. На падлозе знайшлі нежывую пажылую жанчыну. Як высветлілася, загінулая з Браслаўскага раёна. Па месцы жыхарства характарызавалася станоўча. Пражывала адна. Сын некалькі гадоў таму памёр, дачка ў Расіі. З бытавымі клопатамі пенсіянерцы дапамагала спраўляцца сацыяльная служба, якая наведвалася раз на тыдзень. У жанчыны ўзнікалі цяжкасці з перамяшчэннем і праблемы з памяццю. Таму пляменнік забраў яе да сябе ў Станулева. Сям’я па ўсіх крытэрыях добрая, на прафілактычных уліках не значылася. Да цёці тут ставіліся з павагай, і яна ў сваю чаргу хацела быць карыснай, імкнулася дапамагаць, цепліць печы, хоць ёй гэта не дазвалялі. Вось і разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём.

 
Напружаная пара наступае з прыходам цяпла. Для выратавальнікаў гэты сезон з году ў год мае характарыстыку пажаранебяспечнага ў першую чаргу ў сувязі са спальваннем смецця і сухой расліннасці. Са слоў начальніка РАНС, сёлета ўжо выязджалі на дапамогу з гэтай прычыны.

 
Па балючых пытаннях прыняты арганізацыйныя рашэнні, накіраваныя на актывізацыю дзейнасці ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, з канкрэтнымі задачамі і мерапрыемствамі. Аднак пра тое, як папярэдзіць бяду, павінны думаць не толькі адказныя службы, але і ў кожным доме, у кожнай сям’і. 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Обгон должен быть безопасным!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]