Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: С 12 по 22 ноября состав ГАИ переведен на усиленный вариант несения службы
Общество: Megatop выпустил первый обувной адвент-календарь к Новому году
Экономика: Витебская область продолжает сохранять положительную динамику финансовых результатов
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў. Нярэдка падчас прыкурвання людзі кідаюць запалкі і акуркі куды папала ці кладуць іх на прадметы, якія могуць успыхнуць пры малейшым сутыкненні з агнём.
Доследы паказалі, што тлее цыгарэта да 25-30 мінут (у пачатковы момант мае тэмпературу +310-320 градусаў, пазней — +240-260) і за гэты тэрмін паспявае выклікаць тленне драўніны, паперы, рыззя ці іншых гаручых матэрыялаў, да якіх датыкаецца, а пры спрыяльных умовах праз пэўны час (ад некалькіх хвілін да 4 гадзін—у залежнасці ад шэрагу фактараў) адбываецца загаранне. Напрыклад, акурак, кінуты на пілавінне, выклікае яго тленне. Праз 130-180 мінут тэмпература падымаецца да +410-470 градусаў і з’яўляецца полымя. Загаранне паперы адбываецца праз 40-50 мінут у залежнасці ад шчыльнасці яе ўкладкі, віду і вільготнасці, руху навакольнага паветра. Акурак на глыбіні 5-10 см запальвае гэты лёгкагаручы матэрыял хутчэй — праз 12-35 мінут. Прыкладна такія ж наступствы бываюць, калі кінуць непагашаную цыгарэту ў сена ці салому.
Вельмі небяспечна курыць у нецвярозым стане ў ложку. Пажары пры гэтым маюць адзін і той жа “сцэнарый”: курэц засынае, цыгарэта валіцца з яго рук на пасцель, тканіна пачынае тлець, а затым загараецца і полымя распаўсюджваецца па ўсёй кватэры.
Адзінай прафілактычнай мерай пажараў, якія ўзнікаюць з-за неасцярожнасці, з’яўляецца захаванне элементарных правілаў бяспекі пры абыходжанні з агнём. Кожны павінен быць акуратным, пільным і асцярожным, не спадзявацца, што бяда міма пройдзе.
П. БУРАК,
інспектар дзяржпажнагляду.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.