13 Мая 2016

"Поймали на крючок" рыболовов-браконьеров на Миорщине

gazeta
  • 591
"Поймали на крючок" рыболовов-браконьеров на МиорщинеЗ багатым уловам вярталіся з ракі двое рыбаловаў. У расстаўленыя сеткі трапіла 6 шчупакоў, 3 ляшчы, 4 акуні, 12 гусцер, 30 плотак. Агульная вага здабытай рыбы склала 19 кг 375 г. І толькі адна непрыемнасць азмрочыла радасць ад удалай рыбалкі—саміх "злавілі на кручок". 
 
У дзень 20 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу Міёрскага РАУС паступіла паведамленне ад супрацоўніка Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. На тэрыторыі Туркоўскага сельсавета затрыманы двое мужчын, якія незаконна здабывалі рыбу. На месца выехала следча-аператыўная група.

Як расказала следчы раённага аддзела Следчага камітэта Марына Гелеш, парушальнікамі аказаліся жыхар Наваполацка 1991 года нараджэння і яго старэйшы сябар 1976 г.н., які пражывае ў Туркоўскім сельсавеце. Абодва не працуюць. Рыбу здабывалі ў месцы, дзе невялікая рака Вянужка ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У арсенале браканьераў—11 рыбалоўных сетак. Іх паставілі звечара, а на наступны дзень адправіліся "збіраць ураджай".

Цану за яго давядзецца заплаціць вялікую. Да прыкладу, адна асобіна незаконна здабытага шчупака, незалежна ад вагі, ацэньваецца ў 3 базавыя велічыні. Агульная сума ўрону—15 330 000 рублёў. Пагаршае становішча рыбакоў той факт, што з 10 красавіка да 8 чэрвеня забаронены вылаў усіх відаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях вобласці. Рыбачыць дазваляецца толькі з берага на вуду з адным кручком. Згодна з Указам Прэзідэнта ад 8 снежня 2005 г. №580, шкода, нанесеная незаконнай здабычай рыбы ў перыяд дзеяння забароны на яе вылаў, вылічваецца ў трайным памеры па кожным відзе рыбы. Простая арыфметыка: 15 330 000х3=45 990 000.

—Раённым аддзелам Следчага камітэта праведзена праверка і ў выніку ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса "Незаконная здабыча рыбы ці іншых водных жывёл",—адзначае следчы Марына Гелеш.—Справа перададзена ў суд. Згодна з вышэйуказаным артыкулам, незаконная рыбалка караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі да двух год ці яе пазбаўленнем да трох год. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена раённым
аддзелам Следчага камітэта.


← Предыдущая

Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]