16 Октября 2019

Готовят фермы к зиме в Миорском районе

gazeta
  • 635

 Да пастаноўкі жывёлы ў памяшканні неабходна шмат зрабіць. У першую чаргу ачысціць электраабсталяванне, праводку ад вапны, якая засталася пасля летняй дэзынфекцыі. Абавязкова – правесці электрафізічныя вымярэнні, каб ацаніць стан ізаляцыі. Праверыць зануленне і зазямленне, каліброўку плаўкіх уставак засцерагальнікаў. Выбар электрамагнітных расшчапляльнікаў аўтаматычных выключальнікаў па току нагрузкі абароніць работнікаў і жывёлу ад токаў кароткага замыкання.

Павялічыць тэрмін эксплуатацыі пультаў кіравання іх вынас з памяшканняў, пры гэтым кнопкі пуску павінны заставацца непасрэдна ля рабочых месц.


Адна з найважнейшых задач энергетыкаў – інструктаж усіх работнікаў ферм па пытаннях электрабяспекі. Неабходна, каб кожны з іх разумеў, чым небяспечны электраток. Ведаў, як засцерагчыся ад яго, як адключыць электраўстаноўку, вызваліць пацярпелага з-пад напругі і аказаць першую медыцынскую дапамогу.


У многіх гаспадарках энергаслужба – гэта адзін - два чалавекі, у іх наперадзе вялікі аб’ём работы, які поўнасцю не адолець без падтрымкі галоўных інжынераў і кіраўнікоў. А зрабіць усё належным чынам трэба абавязкова.

Фота для ілюстрацыі.
Валерый СЯЛІЦКІ,
інспектар раённай энергагазінспекцыі.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Коварный угарный газ

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]