04 Мая 2020

Котел - в следующий сезон. Нужна профилактика

gazeta
  • 748

 Насельніцтва краіны, якое пражывае ў прыватным сектары, за апошнія 20 – 30 гадоў перайшло ад пячнога ацяплення да выкарыстання бытавых катлоў. Іх прынцып работы з аднаго боку дастаткова просты, з другога – патрабуе асаблівай увагі і абслугоўвання.

Ацяпляльны сезон завяршаецца, большасць бытавых катлоў перавядуць на летні рэжым ці ўвогуле выключаць. Вясенне-летні перапынак – ідэальны час для міжсезоннай ачысткі і тэхнічнага абслугоўвання.


Для недапушчэння аварый пасля ацяпляльнага сезона неабходна:
праверыць стан цеплавой ізаляцыі трубаправодаў і пашыральных бакаў;
ачысціць дымаходы, дымавыя трубы і топку катла ад сажы і зольных накапленняў;


прамыць сістэму ацяплення, каб ачысціць унутраныя паверхні ад накіпу і шламу;
праверыць наяўнасць і спраўнасць прыбораў бяспекі, арматуры, засцерагальных клапанаў, кантрольна-вымяральных прыбораў, сеткавых помпаў;
адчыніць дрэнаж для адводу кандэнсата з ніжняй кішэні дымавой трубы для катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай.
Эксплуатацыю катла належыць рабіць строга ў адпаведнасці з інструкцыяй завода-вытворцы.

Фота для ілюстрацыі.
Вячаслаў ГРЫБАЎ, вядучы дзяржінспектар Наваполацкага МРА Дэпартамента

па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці.

← Предыдущая

️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни

Назад к списку
Следующая →

Мошенничество под маской помощи. Не доверяйте незнакомцам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]