18 Апреля 2026

Отдых в деревне для 17-летнего юноши закончился уголовным делом

gazeta
  • 1323


Адпачынак у вёсцы для раней не судзімага 17-гадовага юнака скончыўся крымінальнай справай.

Яўген (імя зменена) вучыцца ў каледжы. Разам з сябрам прыехалі ў вёску адпачыць і на працягу некалькіх дзён распівалі алкагольныя напоі. У тым ліку ў доме дзядулі Яўгена, які ў гэты час таксама адпачываў за чаркай з аднавяскоўцам. Госць застаўся начаваць у сябра, а раніцай не знайшоў свой мабільны тэлефон. Звярнуўся ў міліцыю.

– Тэлефон коштам у 800 рублёў узяў Яўген. Гаджат адразу абмяняў у знаёмага на смартфон, які раней хацеў у яго купіць, але не меў грошай. Запэўніў, што мяняе свой тэлефон, – знаёміць з дэталямі справы намеснік пракурора раёна Святлана Раманоўская. – Пасля ўкрадзены тэлефон быў прададзены праз інтэрнэт-пляцоўку. У новага ўладальніка яго знайшлі праваахоўнікі і перадалі сапраўднаму гаспадару.

Са слоў Яўгена, з-за моцнага алкагольнага ап'янення не памятае, як забраў чужы тэлефон і абмяняў яго на смартфон. Сваю віну прызнаў цалкам.

Прыгавор суда – пазбаўленне волі на адзін год з адтэрміноўкай пакарання. У гэты перыяд у вольны ад вучобы час Яўген абавязаны адпрацаваць 30 гадзін грамадска-карысных работ.

← Предыдущая

Конфликт после застолья привел к убийству: подробности трагедии в Верхнедвинском районе

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]