08 Января 2020

Хороший сосед лучшего дальнего родственника

gazeta
  • 613

 Міярчан Тадэвуша і Галіну Пухальскіх у пачатку зімы чакала непрыемнасць. Вечарам 1 снежня ў двары дачнага дома загарэўся хлеў. На паратунак паспяшаліся суседзі.

– У той вечар я быў на дачы, але першай агонь заўважыла суседка Ірына Кліменцьева. Яна выклікала выратавальнікаў, – расказвае гаспадар. – Я пабег жывёлу з хлява выпускаць. Агонь на мяне перакінуўся. На дапамогу паспяшаўся муж Ірыны – Іван. Выратавальнікі прыехалі хутка, пажар патушылі. Жывёла разбеглася па вёсцы. Шукаць у цемры карову і свіней дапамагаў Юрый Сташулёнак. Дзве свінкі толькі праз тыдзень знайшліся. Іх заўважыў Ігар Грыгор’еў, і адразу нам паведаміў. Разам са старэйшынам вёскі Віктарам Гайбовічам сяльчане аказалі нам матэрыяльную дапамогу. Падзялілася сенам Людміла Галатава.


Тадэвуш Альбінавіч і Галіна Антонаўна шчыра ўдзячны жыхарам вёскі Блажкі за дапамогу і падтрымку, выратавальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за прафесіяналізм і аператыўнасць. Віншуюць усіх з Новым 2020 годам і адрасуюць найлепшыя пажаданні.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

← Предыдущая

Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни

Назад к списку
Следующая →

В Черессах во время пьяной ссоры убили человека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]