28 Сентября 2016

В несвободу привели бычки

gazeta
  • 672
В несвободу привели бычкиВынесены прыгавор жыхарам раёна, якія займаліся крадзяжамі маладняка буйной рагатай жывёлы ў адной з гаспадарак. 

Фігурантаў справы пяцёра. Маладыя мужчыны ва ўзросце да 30 год і 43-гадовая жанчына. Лад жыцця кожнага далёкі ад агульна-прынятых грамадскіх норм. У аднаго з мужчын скасаваны шлюб, ад выплаты аліментаў на двух малалетніх дзяцей ухіляецца. Другога паўторна затрымалі за рулём у нецвярозым стане. У трэцяга судзі-масці за пагрозу забойствам і крадзеж. Чацвёрты не мае ні сям'і, ні работы. Астатнія таксама афіцыйна не працаўладкаваныя. Жанчына ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, у яе чацвёра непаўналетніх дзяцей. Адзін з мужчын з'яўляецца яе сужыцелем.

Першую сумесную справу ажыццявілі летам мінулага года. Уначы праніклі на ферму і ўкралі двух бычкоў. Прывялі ў хлеў да жанчыны на хутар. На ферме хутка заўважылі прапажу і па гарачых слядах выйшлі на зламыснікаў. Украдзенае давялося вярнуць.
Першы блін выйшаў комам, але здавацца злодзеі не думалі і ўвосень зноў узяліся за справу. Да пары да часу ўдача спадарожнічала. З кастрычніка па снежань пакрысе скралі 22 бычкоў, што важылі ад 225 да 274 кілаграм. 

На ферму кожны раз адпраўляліся ў нецвярозым стане. Спіртное распівалі ў доме жанчыны. Калі за вокнамі цямнела, з вяроўкамі і ліхтаром ішлі за здабычай. Прыводзілі бычкоў у хлеў, дзе забівалі і разбіралі тушы. Ад рэалізацыі мяса атрымлівалі добры прыбытак. Каб не выклікаць падазрэнняў, жанчына пісала распіскі ад уласнага імя ці ад выдуманых асоб, што жывёла належала пэўнаму гаспадару, і ўказвала нумар мабільнага тэлефона. Калі напачатку зламыснікі нават сляды ад капыт заціралі, то пасля пра асцярожнасць забыліся. Галовы і вантробы цялят закопвалі непадалёку ў ямы ці ўвогуле скідвалі ў яр за хатай. 

Пры вынясенні прыгавору судом улічаны ранейшыя "заслугі": нявыплата аліментаў адным удзельнікам справы, кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане другім. Таму тэрмін пазбаўлення волі адрозніваецца: ад двух год у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму для аднаго вінаватага да трох год і шасці месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму для трох астатніх. Шматдзетную маці як саўдзельніцу асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да таго ж усе абавязаны кампенсаваць гаспадарцы прычынены ўрон, сума якога складае больш за 10 000 рублёў.

Алена КОТ, суддзя суда Міёрскага раёна.
← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]