28 Июня 2026

Миорчанин сдал соседское имущество на металлолом ради выпивки

gazeta
  • 2539

Разам са знаёмым 33-гадовы Аляксей (імя зменена) распіваў алкагольныя напоі ў сябе дома. Спіртное скончылася, пасядзелкі захацелася прадоўжыць, грошай не было. Выйсце знайшлося: здалі на металалом навясныя элементы для трактара, што належалі суседцы, і на выручаныя сродкі прадоўжылі «банкет».

Аляксей ведаў, што суседка пераехала на іншую вуліцу і можна бесперашкодна зайсці ў двор дома па яе ранейшым месцы жыхарства. Кампрэсар і гідрацыліндр на свой падворак перанёс сам. Перамясціць дыскавую барану папрасіў дапамагчы таварыша. Запэўніў, што ўся гэтая маёмасць належыць яго бацьку, які цяпер знахо- дзіцца ў месцах пазбаўлення волі.
Адвезці чужое дабро на прыватны пункт прыёму металалому Аляксей папрасіў знаёмага аднавяскоўца. У выніку выручыў 92 рублі. Разлічыўся з кіроўцам, купіў спіртное для сябе з таварышам.

Калі гаспадыня заўважыла прапажу, звярнулася да праваахоўнікаў.

– Віну Аляксей прызнаў цалкам. Раней ён ужо быў судзімы за крадзеж, – адзначае намеснік пракурора раёна Святлана Раманоўская. – Згодна з прыгаворам суда, пакараны абмежаваннем волі на тры гады і шэсць месцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама абавязаны кампенсаваць пацярпелай прычынены ўрон, агульная сума якога складае 3 350 рублёў.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району (июль)

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]