03 Сентября 2011

А маглі не прачнуцца...

gazeta
  • 451

27 жніўня ў 8.30 паваліў густы дым з дома ў вёсцы Цвеціна. Суседзі заўважылі пажар, патэлефанавалі па 101. Самі ж гаспадары ў гэты час спалі моцным п’яным сном.

                                   

Работнік РАНС Васіль Фёдаравіч Мыслівец адпачываў пасля службы, ехаў па сваіх справах, аднак не марудзячы ні хвіліны ён кінуўся, каб выратаваць людзей. У выніку гаспадыня дома не пацярпела. А мужчына атрымаў апёкі на 8% скуры. Яго вярталі да жыцця ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы, і толькі цяпер перавялі ў хірургічнае.

 

Акурак, які выпаў з рук п’янага  на канапу, і паслужыў прычынай вялікай бяды. Аднак асноўным у гэтым няшчасці з’яўляецца алкаголь. Не было б яго — не здарыўся б пажар.

Агонь нанёс істотныя матэрыяльныя страты. Бяда цвецінскіх пенсіянераў павінна стаць сур’ёзным урокам для ўсіх аматараў спіртнога. Забыцца ў п’яным кайфе можна было... назаўсёды.

 

П. БУРАК, інспектар

дзяржпажнагляду.

 

← Предыдущая

Не попадитесь на уловку мошенников на торговых площадках

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]