Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Згубны свет наркотыкаў зацягвае маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 25 год. Ужываюць, захоўваюць, збываюць. Крымінальная адказнасць суровая. Мінімум— абмежаванне волі да пяці год за выраб, набыццё ці захаванне без збыту.
Максімум—пазбаўленне волі ад 10 да 15 год за збыт арганізаванай групай. Сёлета ўзмацніліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Новаўвядзенні тлумачыць памочнік пракурора раёна Вольга БАРЫСЕНКА.
—За ўжыванне наркотыкаў не прадугледжана крымінальнай адказнасці. Аднак больш строгім стала адміністрацыйнае пакаранне, занатаванае ў артыкуле 17.3 КоАП. За з'яўленне ў стане наркатычнага ап'янення ў грамадскім месцы—штраф ад 5 да 10 базавых велічынь, на працы— ад 8 да 12, за ўжыванне наркотыкаў у грамадскім месцы—ад 10 да 15. Раней аднолькава каралі штрафам да васьмі базавых за ўжыванне ў грамадскім месцы як алкагольных напояў, так і наркотыкаў. Цяпер адказнасць размежаваная.
Гэта не адзінае змяненне ў Кодэксе, звязанае з адказнасцю за незаконнае абыходжанне з наркотыкамі і псіхатропамі?
—Уведзены артыкул 17.15 "Непрыняцце мер па недапушчэнні ўжывання і распаўсюджання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў". Яго важна мець на ўвазе індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам. Напрыклад, падчас дыскатэкі ўжываюць ці збываюць наркотыкі. Адміністрацыя ўстановы пра гэта ведае, але не паведамляе ў органы ўнутраных спраў. Такая пазіцыя—правапарушэнне. Індывідуальнаму прадпрымальніку давядзецца заплаціць штраф ад 10 да 20 базавых велічынь, юрыдычнай асобе—ад 20 да 50.
Яшчэ адно новаўвядзенне—артыкул 16.10 "Незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання". Пад такімі маюцца на ўвазе насвай, снюс і іншыя, зробленыя з тытуню і шчолачнага кампанента. Раней адміністрацыйная адказнасць за набыццё і захаванне падобных рэчываў не прадугледжвалася. Цяпер караецца папярэджаннем ці штрафам у дзве базавыя велічыні, калі вага вырабу меншая за 50 грам. За большую вагу, а таксама пры рэалізацыі—штраф ад 10 да 40 БВ плюс канфіскацыя тавару і атрыманай за яго выручкі.
Для якіх рэгіёнаў вобласці характэрныя правапарушэнні і злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў і псіхатропаў?
—Як правіла, для больш буйных гарадоў. Сёлета зарэгістраваны 4 злачынствы, звязаныя з арганізацыяй прытонаў для ўжывання наркотыкаў. Выяўлены яны ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы.
Сітуацыя на Міёршчыне спакойная?
—У мінулым годзе выяўлены два злачынствы, што падпадаюць пад артыкул 328 "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Абодва раскрыты. Сёлета падобных выпадкаў не рэгістравалася. Але гэта не дае падставы сцвярджаць, што іх няма ўвогуле.
ДАВЕДКА
За адзінаццаць месяцаў года ў вобласці выяўлены 222 выпадкі збыту наркотыкаў. За аналагічны перыяд 2015-га—196. Раскрыць падобныя злачынствы складана. Як правіла, разлічваюцца за тавар праз інтэрнэт. Агульная колькасць выяўленых злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і псіхатропаў, у параўнанні з мінулым годам знізілася з 628 да 552.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.