14 Февраля 2023

Миорский районный отдел внутренних дел предупреждает

gazeta
  • 721

 Зламыснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы крадзяжу грошай з рахункаў грамадзян, юрыдычных асоб і крэдытных арганізацый. У большасці выпадкаў пацярпелыя самі перадавалі рэквізіты банкаўскіх картак або паддаваліся на ўгаворы перавесці сродкі на іншы рахунак. Як не трапіць на вуду да кіберзланчыцаў?

Часта зламыснікі выкарыстоўваюць так званыя шматхадоўкі, калі адразу некалькі махляроў ад імя прадстаўнікоў банка ўпэўніваюць кліента прыехаць у аддзяленне. Калі ён знаходзіцца ў шляху, накіроўваюць інструкцыю, як перавесці грошы на нібыта бяспечны рахунак. Нярэдка чалавек выконвае ўсе парады і добраахвотна аддае грошы зламыснікам.

У падобнай сітуацыі ні ў якім выпадку не тэлефануйце і не адпраўляйце паведамленні на нумары, якія вам назвалі, не пераходзьце па спасылках. Звярнуцца можна толькі на нумар банка, указаны на адваротным баку карткі ці на сайце, калі набраць яго адрас уручную.

Таксама не варта выкладваць здымкі банкаўскіх картак у сацыяльных сетках і адпраўляць іх у мэсэнджарах. Гэта дазваляе махлярам завалодаць часткай дадзеных, што трапілі ў сетку, а пасля пры дапамозе метадаў сацыяльнай інжынерыі – знайсці тыя, якіх не хапае, і спісаць сродкі з рахунку.

Калі ўсё ж з рахунку, да якога прывязана картка, спісалі грошы – адразу паведаміце пра гэта ў банк па нумары на яе адваротным баку. Заблакіруйце картку і звярніцеся ў праваахоўныя органы.


Раённы аддзел унутраных спраў.

Фота для ілюстрацыі.

 

← Предыдущая

Под вниманием кибермошенников дети и пожилые

Назад к списку
Следующая →

Два пожара в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]