18 Декабря 2018

Жилищное законодательство в ОАО "Падьельцы". Выявлены нарушения

gazeta
  • 631

 Пракуратура раёна праверыла, як выконваецца жыллёвае заканадаўства ў ААТ “Пад’ельцы”. Выяўлены парушэнні. ПАСТАНОЎКА на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па месцы іх работы ажыццяўляецца па сумесным рашэнні адміністрацыі дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі і прафсаюзнага камітэта, а пры яго адсутнасці — іншага прадстаўнічага органа работнікаў, а таксама пры ўдзеле грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях пры наяўнасці апошняй (п.1 арт.38 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

У ААТ “Пад’ельцы”, згодна са спісам, патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў маюць чатырнаццаць грамадзян. Аднак адпаведныя сумесныя рашэнні наймальніка і прафкама не прымаліся.


ПАДЧАС прыняцця заяў работнікаў аб пастаноўцы іх на ўлік парушаны патрабаванні часткі 2 артыкула 39 Жыллёвага кодэкса: не запытвалі і не прыкладалі ніякія дакументы.

Павінны быць:
- пашпарт ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян;
- пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей, якіх прымаюць на ўлік як маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
- даведка аб жылым памяшканні, якое займаюць у населеным пункце, і складзе сям’і;
- даведкі пра жылыя памяшканні, што знаходзяцца ва ўласнасці грамадзяніна і членаў яго сям’і ў населеным пункце па месцы падачы заявы;
- іншыя дакументы, якія пацвярджаюць прычыны прызнаць грамадзян маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.


Пункт 5 артыкула 41 Жыллёвага кодэкса вызначае, што на кожнага грамадзяніна, прынятага на ўлік, заводзяць справу, дзе захоўваюцца яго заява, выпіска з адпаведнага рашэння, інфармацыя пра выбраны грамадзянінам спосаб паляпшэння жыллёвых умоў, а таксама іншыя дакументы (яны ўказаны у абзацах трэцім-дзясятым п.2 і п.3 арт. 39 ЖК).


Гэтае патрабаванне ў ААТ “Пад’ельцы” не выканалі. Ні на аднаго з работнікаў уліковая справа не заведзена.
АКРАМЯ ТАГО, устаноўлены парушэнні пры заключэнні ў лістападзе 2016 года паміж ААТ “Пад’ельцы” і былым кіраўніком гаспадаркі дагавору куплі-продажу двухпавярховага блочнага жылога дома ў в. Мацюкі. Дагавор заключаны на падставе рашэння назіральнага савета ААТ “Пад’ельцы”, пасяджэнне якога ў сапраўднасці не праводзілася.


Па выніках праверкі пракурор раёна накіраваў у суд іскавую заяву аб прызнанні здзелкі несапраўднай. Таксама ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў жыллёвага заканадаўства ў ААТ “Пад’ельцы”.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр МАРЦІНЧЫК,

намеснік пракурора раёна.

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

В Подъельцах на пожаре погиб человек

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]