Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Апошнім часам суды распаўсюджваюць практыку прызначэння пакарання ў выглядзе грамадскіх работ. Іх кантралююць крымінальна-выканаўчыя інспекцыі па месцы жыхарства асуджаных на аб’ектах, якія вызначаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з інспекцыяй.
У абавязкі інспекцыі ўваходзіць вядзенне ўліку асуджаных, растлумачэнне ім парадку адбыцця пакарання, вызначэнне віду грамадскіх работ, узгадненне з райвыканкамам пераліку аб’ектаў, куды іх накіруюць, кантроль па паводзінамі, вядзенне сумарнага ўліку адпрацаванага часу.
Тэрмін пакарання вылічваецца ў гадзінах, на працягу якіх асуджаны выконваў грамадскія работы. Іх час не можа перавышаць чатыры гадзіны ў выхадныя і дні, калі работнік не вучыцца і не заняты на асноўнай працы, а ў рабочыя дні і падчас заняткаў – не больш за дзве гадзіны перад ці пасля работы, а па яго просьбе – да чатырох. Калі чалавек не вучыцца і не мае пастаяннага месца працы – грамадскія работы з яго згоды могуць праходзіць звыш чатырох, але не больш за восем гадзін, а на тыдзень – ад дванаццаці. Аднак пры наяўнасці паважлівых прычын інспекцыя прызначае меншую колькасць гадзін за сем дзён.
Калі асуджаны парушае парадак і ўмовы адбыцця пакарання, інспекцыя выносіць яму афіцыйнае папярэджанне. Той, каму прызначаны грамадскія работы, лічыцца злосным ухіляльнікам у выпадку:
- нявыхаду на грамадскія работы без паважлівых прычын больш за два разы пасля афіцыйнага папярэджання на працягу адбыцця дадзенага пакарання;
- учынення больш за два разы пасля афіцыйнага папярэджання на працягу адбыцця пакарання іншых парушэнняў працоўнай дысцыпліны падчас грамадскіх работ;
- утойвання з мэтай ухілення ад адбыцця пакарання.
У такіх выпадках асуджаных прыцягваюць да крымінальнай адказнасці па артыкуле 419 Крымінальнага кодэксу, якім прадугледжаны арышт. На жаль, не ўсе і не адразу разумеюць сур’ёзнасць гэтага віду пакарання. Між тым такім чынам можна пазбавіцца свабоды.
На шлях выпраўлення
У сакавіку супрацоўнікі раённага аддзела сумесна з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі правялі гутарку «Злачынства і пакаранне» для шаснаццаці асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. Галоўная мэта мерапрыемства – пераадоленне амаральных памкненняў і звычак, фарміраванне маральных каштоўнасцей, працаўладкаванне асоб, якія трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, садзейнічанне ў наладжванні быту. А таксама прафілактычнае ўздзеянне на людзей, якія парушаюць парадак адбыцця пакарання, і пабуджэнне да прыстойнага ладу жыцця.
Разам з супрацоўнікамі міліцыі прафілактычныя гутаркі аб недапушчэнні ўчынення адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў вялі прадстаўнікі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, назіральнай камісіі.
Зялёны змей – не лепшы выбар
На 1 красавіка на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС стаяла 207 асоб з не знятай і не пагашанай судзімасцю. Многія з іх учынілі злачынствы ў стане алкагольнага ап’янення. Заўважана: раней судзімыя, што сістэматычна ім злоўжываюць, маюць больш судзімасцей, чым тыя, у каго няма такой шкоднай звычкі. Для некаторых гэта становіцца ўрокам, але ўсё ж большасць не вучыцца на сваіх памылках, у выніку атрымліваюць новыя прысуды і тэрміны.
Грамадзянін Іван Пятроў (імя і прозвішча зменены), асуджаны судом раёна за крадзеж, які ўчыніў у стане алкагольнага ап’янення, да года папраўчых работ, не зрабіў для сябе вывады. Ён не адбываў пакаранне і прадаўжаў піць. У адносінах да Пятрова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 416 Крымінальнага Кодэкса – ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ. Санкцыя прадугледжвае арышт, грамадзянін ужо заключаны пад варту.
Парадокс у тым, што ў падобнай сітуацыі вінавацяць абставіны, сябе, міліцыю, але ні ў якім выпадку не галоўнага «памочніка» – алкаголь. Наліваючы сабе чарговую чарку, задумайцеся, чым абернуцца вашы прыгоды. Учыніць злачынства хутка, а разлічвацца за яго часта даводзіцца гадамі.
Таццяна РУСАКЕВІЧ, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.