28 Декабря 2021

Дети за рулем

gazeta
  • 853

 Маленькія хлопчыкі любяць гуляць у машынкі. Калі падрастаюць, імкнуцца хутчэй сесці за руль сапраўднага аўтамабіля ці матацыкла. Адсутнасць правоў не стрымлівае жадання пракаціцца. Камусьці шанцуе атрымаць асалоду ад паездкі і не трапіць у поле зроку інспектара ДПС. Аднак не ўсім.

 

На камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ў 2020 годзе пазнаёміліся з чатырма юнымі кіроўцамі-бяспраўнікамі. Сёлета з пачатку года такіх пяць.
Прывядзём некалькі прыкладаў.
v Познім студзеньскім вечарам у райцэнтры супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль. За рулём знаходзіўся непаўналетні. 15-гадовы падлетак патлумачыў, што аўто належала яго знаёмаму, які не меў вадзіцельскага пасведчання, а таму не мог сесці за руль. Хлопец вырашыў дапамагчы: адагнаць машыну да дома таварыша. Думаў, усё абыдзецца. Не атрымалася.
v 16-гадовы жыхар Осцевіч прыцягнуў увагу інспектараў ДПС, калі ехаў у накірунку Дзісны на мапедзе з пасажырам. Па словах хлопца, мапед тата купіў яму з умовай, што паедзе на ім толькі тады, калі атрымае правы. Употай ад бацькоў падлетак узяў жалезнага каня і разам са сваім знаёмым сабраўся пракаціцца ў Дзісну. Не даехаў.

 
v Сям’я міярчан вярталася ўвечары з дачы. Надвор’е добрае, сустрэчных аўто няма. 12-гадовы сын папрасіў тату даць паруліць. Бацька ўступіў падлетку месца вадзіцеля, а сам сеў побач на пасажырскае. Праз некаторы час на ціхай сельскай дарозе сустрэліся з патрульнай машынай ДАІ. Урок кіравання не адбыўся.
v На нумар 102 паступіла паведамленне пра падазроную машыну, што каталася на плошчы ля РДК у райцэнтры. Праз некаторы час аўто спынілі на Камуністычнай. За рулём знаходзіўся
юнак-бяспраўнік, пасажырам быў гаспадар аўто. Ён папрасіў хлопца завезці на вадаспад. Да пункта прызначэння не даехалі.
– Кіраванне транспартнымі сродкамі без правоў з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжана адказнасць. У адносінах да непаўналетніх прыярытэт выхаваўчым мерам. Да таго ж важна адзначыць, што адміністрацыйную адказнасць падлеткі нясуць з 16-ці гадоў. Калі за рулём выяўляюць бяспраўнікаў маладзей гэтага ўзросту, справу не заво- дзяць, аднак выхаваўчая гутарка ў любым выпадку адбываецца, – адзначае намеснік старшыні КСН Алена Пацеенак. – Да кожнай сітуацыі падыходзім індывідуальна. Перш чым выклікаць непаўналетняга парушальніка на камісію, знаёмімся з ім, так бы мовіць, завочна. Вывучаем характарыстыку, умовы пражывання і выхавання. У якасці пакарання часцей за ўсё выбіраем папярэджанне, паколькі ўласнага даходу падлеткі не маюць. Такую меру прынялі да школьніка, што сабраўся на мапедзе ў Дзісну. Студэнту, які вёз знаёмага на вадаспад, прызначылі штраф. Кожны бяспраўнік на працягу года знаходзіцца на ўліку раённай інспекцыі па справах непаўналетніх і ва ўстанове адукацыі, дзе навучаецца.

 
Бываюць выпадкі, калі непаўналетняга пазбаўляюць ад адміністрацыйнай адказнасці. Напрыклад, такое рашэнне прынялі ў адносінах да старшакласніка з Чапукоў. Супрацоўнікі ДАІ спынілі юнака на веласіпедзе з падвясным рухавіком. Тое, што на такі транспарт патрэбны вадзіцельскія правы, для хлопца стала навіной. Лічыў, што на ім можна ехаць свабодна, як на электравеласіпедзе. Непаўналетні станоўча характарызуецца ў школе, няма пытанняў да яго бацькоў, правапарушэнне ўчынена не наўмысна. З улікам гэтых фактараў адміністрацыйную справу спынілі.
– Падлеткам, якія садзяцца за руль мапеда, матацыкла, аўтамабіля, перш чым кудысьці скіравацца, трэба падумаць пра наступствы такіх паездак, – заўважае Алена Уладзіміраўна. – Важна ўсведамляць, што кіраванне транспартнымі сродкамі без вопыту і адпрацаваных навыкаў тоіць у сабе небяспеку. Сустрэча на дарозе з супрацоўнікамі ДАІ цягне за сабой дадатковыя непрыемнасці як для юнага кіроўцы, так і для яго бацькоў. Усяму свой час: спачатку трэба атрымаць вадзіцельскія правы, а затым – за руль.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі

← Предыдущая

Хроника происшествий по Миорскому району

Назад к списку
Следующая →

Спасатели ОСВОД напоминают, что лед коварен

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]